Язык:

Зніклыя вёскі

О малой родине

Неяк па радыё я слухала апошнія паведамленні і пачула, што на Гродзеншчыне распачата работа па даследаванні зніклых вёсак. І я падумала: чаму б у нашым раёне не правесці такую работу. Чытаем, напрыклад, кнігу "Памяць. Іўеўскі раён", а там успамінаюцца вёскі Клеўкі, Люшнева, Скрабоўшчына, Божы Дар… А дзе яны знаходзіліся? Іх няма на карце Беларусі.

Дзесяць сельсаветаў у нашым раёне. Дзесяць публікацый у "Іўеўскім краі" - і тэма зніклых вёсак будзе раскрыта.
Ітак, зніклыя вёскі Геранёнскага сельсавета. Іх дванаццаць. Бо на хутары Веркі жыве адзін дачнік, на хутары Лабы-Мікольск - два дачнікі.
Што агульнага ёсць у гэтых некалі населеных пунктаў?
У пачатку ХХ стагоддзя яны ўваходзілі ў Ашмянскі павет Віленскай губерніі. З верасня 1915 года да канца снежня 1918 года акупіраваны нямецкімі войскамі. Са студзеня 1919 г. - у БССР, з 27 лютага 1919 г. - у Літоўска-Беларускай ССР. З мая 1919 г. да кастрычніка 1920 г. акупіраваны войскамі Польшчы. З сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы па Рыжскім мірным дагаворы. З лістапада 1939 г. зноў у БССР у складзе Баранавічскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 20 верасня 1944 г. - у Маладзечанскай вобласці, а з 8 студзеня 1954 г. - у Гродзенскай.
Клеўкі.
У сярэдзіне ХІХ стагоддзя вёска была ў складзе маёнтка Тракелі. Назва паходзіць ад рэчкі Клява, або ад балтыйскага clevos - клён. Раней вёску называлі Клявіца.
А ў "Іўеўскім краі" за 20 чэрвеня 2009 года знакаміты краязнаўца Іўеўшчыны Валянцін Антонавіч Врублеўскі пісаў пра Клеўкі:
"Перад Вялікай Айчыннай вайной каля вёсачкі размяшчаўся запасны аэрадром 122-га знішчальнага авіяпалка, які ўваходзіў у 11-ю знішчальную дывізію г.Ліды. Былы авіямеханік гэтага палка Уладзімір Паўлавіч Карпуненка успамінаў: "У гэтую страшную раніцу 22 чэрвеня 1941 года мяне і маіх таварышаў паднялі па трывозе ў ваколіцы в. Клеўкі, што размешчана ў ціхім куточку на паўночным захадзе ад Іўя (за 26 км), дзе знаходзілася мяжа Іўеўскага, Воранаўскага і Лідскага раёнаў. На аэрадроме ўзнік пажар. Многія самалёты не ўзляцелі. Я быў паранены ў нагу. Пілоты, якія не паспелі падняцца ў неба, білі па варожых самалётах з кулямётаў і пушак, - у выніку адзін "павук" быў збіты. А байцы аэрадромнага абслугоўвання на ўзлётна-пасадачнай паласе засыпалі варонкі, убіралі разбітыя і згарэўшыя самалёты".
Найбольш жыхароў у Клеўках было ў 1959 годзе - 69 чалавек. Да сённяшняга дня людзі ўспамінаюць знакамітага пчаляра Мацвея Вашкевіча. З 1952 г. вёска ў складзе калгаса ім. Калініна. З 2015 г. тут ніхто не жыве.
Скверні.
З 1905 года ў складзе маёнтка Жырмуны. Спачатку вёска, затым хутар. Чаму ж вёска ператварылася ў хутар? Жыхары былі рэпрэсіраваны ў адмі-ністрацыйным парадку ў 1940-1955 гг. Усяго - 38 чалавек: сям'я Бічэль (6 чалавек), сем'і Будрэвіч (5 чалавек), Бурдзевіч (1), Дарняк (8 чалавек), Каршулёвай (6 чалавек), Перапеча (6 чалавек), Паўловіч (6 чалавек). Аб гэтых падзеях можна прачытаць у кнізе "Памяць. Іўеўскі раён".
З 1952 г. вёска ў складзе калгаса "Піянер". У 1959 г. пражывала 17 чалавек. У 1997 г. тут жыў толькі адзін чалавек - Вацлаў Адольфавіч Бяляўскі. Гэта быў вельмі здольны майстар. Займаўся сталяркай, крыў дахі дамоў, ведаў кавальскую справу. Многа добрага зрабіў для сваіх землякоў. Гэта памяць аб жыўшым на гэтай зямлі.
Завяргане.
У 2015 годзе Іўеўскі раённы Савет дэпутатаў на сесіі Савета прыняў рашэнне аб ліквідацыі хутара Завяргане.
Раней у вёсцы было 25 гаспадарак. Сям'я Васканяў - Івана Зыгмунтавіча і Зофіі Уладзіміраўны пераехала ў Геранёны ў 1984 годзе. З гэтага года ў Завярганях ніхто не жыў.
Ганне Васкань-Алкоўскай бацька расказваў, што людзі сяліліся тут сярод лесу, бо можна было танна купіць зямлю. Цяпер ізноў лес наступае на некалі дагледжаныя палі, толькі студні сярод лесу засталіся, ды дарожкі, якія вялі да хатаў.
Дравенікі. Лаўрынкі.
Да 1939 г. - аколіца. Тут жылі "асаднікі". Асаднікі - як тлумачыць энцыклапедыя, - гэта ваенныя і цывільныя грамадзяне, якіх урад буржуазнай Польшчы перасяляў з цэнтральных раёнаў у Крэсы Усходнія (Заходнюю Беларусь), каб умацаваць класавую апору улады. Іх сем'і, галоўным чынам, уздоўж савецка-польскай граніцы і надзялялі зямлёй да 45 гектараў.
Зарэнкаўшчына.
У ХІХ стагоддзі фальварак належыў Юліі Зыгмунтаўне Янкоўскай. У ХХ ст. уладальнікам фальварка стала Марыя Іодкава. У 30-х гг. ХХ ст. тут існавала пляцоўка манахінь.
(У мяне ёсць фотаздымак панскага дома, але дрэннай якасці, таму надрукаваць яго ў газеце нельга).
На р. Апіта ў Зарэнкаўшчыне быў млын, які належыў Ёдку.
Крамішкі.
Фальварак належыў Юстыну Дудойцю, які меў 70 га лесу і ворыўнай зямлі. Цяпер гэтае месца зарасло лесам.
Мендзысары.
Фальварак быў размешчаны на самай граніцы з Літвой. Зараз тут раскінулася поле. Няма і дарогі, якая напрасцяк вяла да Дзевенішак. Прозвішча гаспадара невядома.
Халеўшчына - хутар, які размяшчаўся за фальваркам Закрэўшчына. На р. Апіта тут быў млын. Мельнікам працаваў Віктар Іванавіч Гурскі. Родам з Халеўшчыны была і паважаная ў нашым раёне настаўніца рускай мовы і ліатаратуры Ядзвіга Станіславаўна Віткоўская-Пашуль.
Томашполье.
Знаходзілася перад в. Тэлькаўшчына. На скрыжаванні дарог, якія вялі з Закрэўшчыны на Халеўшчыну і Тамашполье стаяў крыж. Мясцовыя жыхары расказвалі, што пад ім пахаваны салдаты напалеонаўскай арміі (здымак 1935 г.).
Бердаўшчына (у ХVII ст. - Падліпнішкі).
З 1662 г. уласнасць Бярдоўскіх, потым Яна Пэнта, Томаша Умястоўскага, Э. Умястоўскага. Тут знаходзіўся сямейны архіў Умястоўскіх. З 1897 г. - маёнтак, млын, 55 жыхароў. Дзейнічала рымска-каталіцкая капліца. Цяпер на гэтым месцы - поле (ля в. Сураж). Засталася толькі капліца, адрэстаўрыраваная таварыствам з абмежаванай адказнасцю "Гронема" (дырэктар Ю.І. Марцінкевіч).
13 жніўня 2016 г. у газеце "Іўеўскі край" быў змешчаны матэрыял "Капліца Бердаўшчыны".
Волкава.
Вёска знаходзілася за в. Петрыманы. Тут жылі шматдзетныя сем'і Іосіфа Якутовіча (1912 г.н.) і Ванды Якутовіч (1915 г.н.). Іх дзеці Ядвіга (1944 г.н.), Франц (1945 г.н.), Вацлаў (1950 г.н.), Данута (1952 г.н.).
На 1 студзеня 2018 года ў Геранёнскім сельсавеце 34 вёскі, у якіх пражывае 2698 чалавек. Ёсць вёскі, дзе зарэгістраваны 1 жыхар - Роцкішкі, Махалы; 2 жыхары - Петрыканы; 4 жыхары - Антонаўскія Пасекі, х. Яданцы.
Пачынаючцы з 60-х гадоў прошлага стагоддзя пачалося вялікае перасяленне моладзі ў гарады. І гэты працэс прадаўжаецца. Моладзь застаецца толькі ў аграгарадках, дзе створаны добрыя ўмовы для жыцця.
Зніклыя вёскі - гэта невялікая частка нашай гісторыі. Пройдуць гады, дзесяцігоддзі, і мы не далічымся яшчэ больш вёсак. Давайце захаваем памяць пра іх для нашых дзяцей і ўнукаў.
Алена СМАЛЯНІЧЭНКА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.