Язык:

Словы-прызнанні табе, Іўеўшчына!

О малой родине

“Без прысмакаў пацярплю, толькі б хлеба,
толькі б неба ды бацькоўскую зямлю”
(Г. БУРАЎКІН)

Як цудоўна, што ў жыцці нашым ёсць такія дні, такія падзеі і такія сітуацыі, калі хочацца (ды і патрэбна) гаварыць словы прызнання ў любові да зямлі роднай, да таго куточка Сусвету, дзе ты нарадзіўся і вырас, дзе ўсё было ўпершыню, але назаўжды, дзе цябе вучылі бацькі і дзяды быць чалавекам, ведаць свой род, кошт смаку хлеба і значнасць вялікага пачуцця – любові да сваёй Радзімы.
Сёння ў Іўі падзея надзвычай асаблівая. Сёння ў нашым горадзе вітаюць людзей зямлі - хлебаробаў Гродзеншчыны. Абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі” завітаў і да нас. Мы рады вітаць свята. І паспрабавалі ў гэтым нумары расказаць пра ўсё лепшае, чым валодаем, што маем. І,безумоўна, пра адметнасць і асаблівасць нашага старажытнага горада-мястэчка, які стаў такім сучасным і прыгожым, чакаючы абласное свята хле баробаў.
Напярэдадні мы папрасілі іўяўчан і выхадцаў з нашага раёна сказаць свае словы-прызнанні.

Іван КАРЭНДА, грамадскі і палітычны дзеяч Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, паэт і пісьменнік, аўтар гімна “Дажынак-2018”:


- У кожнага чалавека ёсць куток на зямлі, дзе бярэ выток яго доля, пачынаецца яго жыццёвы шлях. І на працягу ўсёй зямной дарогі месца нараджэння свеціць яму нязгаснай, пуцяводнай зоркай, сагравае сэрца самымі прыемнымі ўспамінамі і сілкуе яго стваральнай энергіяй.
Для мяне такім шчаслівым, запаветным кутком стала Прынямонне, родная вёска Крывічы на Іўеўшчыне. З вышыні пражытых гадоў магу шчыра засведчыць: нідзе так моцна я не адчуваю еднасць з Белай Руссю, духоўную повязь з Бацькаўшчынай, як тут, на малой радзіме. Ніколі і нідзе мяне не пакідалі гэтыя радасныя радзімныя пачуцці. А калі прыязджаю ў родную вёску (на шчасце, апошнім часам гэта здараецца часцей і часцей), то з кожным разам мне ўсё цяжэй ад’язджаць з яе. Тут я атрымліваю непаўторную асалоду ад навакольных краявідаў, чэрпаю творчае натхненне, тут нараджаюцца тэмы для маіх вершаваных і празаічных твораў.
Мяне радуе, што з года ў год на Іўеўшчыне, дзе жывуць і працуюць у міры і згодзе людзі розных нацыянальнасцей і канфесій, адбываюцца станоўчыя зрухі ў сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці. Памаладзеў, вабіць вока сваёй добраўпарадкаванасцю і чысцінёй наш раённы цэнтр. І сёлета Іўе з гонарам прымае «Дажынкі» - абласное свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі.
Упэўнены, што гэта свята парадуе яго шматлікіх удзельнікаў, гасцей і жыхароў горада цікавай, разнастайнай праграмай, а мае землякі годна пакажуць свае працоўныя і культурныя дасягненні і сваю гасціннасць.

Яна ЦЭГЛА, выпускніца гімназіі №1 горада Іўе, лаўрэат прэміі ОЛМІ “За інтэлектуальныя дасягненні”, студэнтка гістарычнага факультэта БДУ:


— Свядомасць ствараецца ў залежнасці ад таго, дзе ты нарадзіўся. Гэта нельга адкінуць і забыцца. Бо для кожнага чалавека гэта істотна. Не трэба казаць пра ўвесь вялікі свет. Дастаткова паглядзець на нашу Беларусь. Шмат я па ёй вандравала і як бы ні шукала, а нічога лепш за свой родны горад не знайшла.
Ёсць нешта звышнатуральнае ў Іўі. Магчыма, тое, што ён знаходзіцца на сумежжы адразу трох незвычайных і непадобных культур: балцкай, польскай і беларускай. На мой погляд, менавіта гэта спалучэнне часам такіх непадобных рыс і робіць яго такім асаблівым у маіх вачах.
Для мяне такім звычайным здаецца, што ў пятніцу ўсе мае суседзі не ўжываюць мяса, а ў нядзелю ходзяць у касцёл. Ва ўніверсітэце мая сяброўка з Гомеля сказала, што я першая каталічка, з якой яна пазнаёмілася.
А можа ўсё праз чароўныя краявіды. Канешне, у нас тут няма Каўказскіх гор альбо Чорнага мора. Але ў нас ёсць нешта больш простае, акуратнае, утульнае. Няўжо нехта можа сказаць, што гэта ўсё непрыемна? Недзе пасярод лета паклікаць сяброў ці з сям’ёй сесці на веласіпеды і паехаць за горад, наладзіць пікнік і дазваляць сабаку час ад часу красці кавалкі хлеба…
Можа мае меркаванні выйшлі з моды. І зараз у хіпстэрскіх інтэрнет-журналах звычайная справа - абмяркоўваць, як у нас усё блага і як хутчэй адсюль з’ехаць.
Магчыма проста таму, што тут усё ў мяне адбылося ўпершыню. Я тут зрабіла першы крок. Тут упершыню ў маім маленькім вушку заблішчэла завушніца. У гэтым горадзе я напісала першую літару. Нават у першы раз закахалася ў Іўі.
Аднак, хутчэй за ўсё, мая маці мае рацыю. Бо неяк яна мне сказала, што я заўсёды буду вяртацца ў Іўе як дадому, таму што тут жывуць блізкія мне людзі. Маці, якая выгадавала мяне такой, якая я зараз. Найлепшая выкладчыца, якая дапамагла мне знайсці сябе. Яшчэ адна чароўная жанчына, парады якой склалі мой літаратурны стыль. Кожны чалавек, які яшчэ памятае аб маім існаванні і чакае мяне…

Мікалай ЗАВАДСКІ, рэжысёр народнага тэатра Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, сцэнічны гаспадар сядзібы Дзеда Зімніка і Бабы Завірухі:


— Мая Іўеўшчына! Шчымлівай радасцю заб’ецца раптам сэрца ад гэтых слоў. Паўстаюць перад вачыма ціхія, няспешныя рэкі, густыя лясы, мядовае разнатраўе лугоў. Мая Радзіма! У адных — гэта горад, пасёлак, у другіх невялікая вёсачка, але як і людзі, кожнае такое месца мае сваё адметнае ад іншых аблічча. Сёння і ва ўсе часы галоўнае багацце нашай зямлі – яе людзі, якія шчыравалі і шчыруюць у гаспадарцы, на палетках, на фермах, аддаючы фізічныя і душэўныя сілы сваёй справе; тыя, хто сваёй працай узбагачае здабыткі ўсёй краіны.
Шчыра шаную і люблю сваю малую радзіму, сваіх землякоў, сваю працу і сваю сям’ю.
Маю гонар прадстаўляць творчых і самаадданых культработнікаў раёна. Наш тэатральны і турыстычны праект “Сядзіба Дзеда Зімніка і Бабы Завірухі” – сёння адзін з найлепшых зімовых турыстычных і культурных маршрутаў і аб’ектаў Беларусі. Да нас едуць дарослыя, вязуць дзяцей. Зімовы лес, дзе праходзяць Навагоднія і Калядныя прадстаўленні, ззяе на экранах многіх каналаў Беларускага тэлебачання. Тэатр гульні і забавы “Зялёны фургон”, які разам са сваім рэжысёрам Наталляй Мудрык ажыццяўляе ўжо каля дзесяці гадоў гэты праект, атрымаў пачэснае званне “народны”.

Вольга БЕЛАГУР, культ-арганізатар аддзела па рабоце з моладзю Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, сцэнічная княгіня ЕВА:


— Іўе – адно з маляўнічых месцаў Гродзеншчыны, дзе так цесна перапляліся гісторыя і сучаснасць. Горад з таямнічым старым млынам над возерам, з залатымі купаламі праваслаўнай царквы, са старажытнымі вежамі велічнага касцёла, дзіўным паўмесяцам на Іўеўскай мячэці і былой сінагогай у цэнтры горада.
Мне выпаў вялікі гонар і агромістая адказнасць — на ўсіх значных падзеях і святах граць ролю жанчыны з выявы на гербе горада — княгіні Евы, якая па паданнях з’яўляецца заснавальніцай нашага горада. Я, просты жыхар горада, з заміраннем у душы надзяваю строі княгіні, станаўлюся ёю на нейкі час і адчуваю гонар за свой горад, за яго такую сівую даўніну і дзень сённяшні.
Ужо нарадзілася новая легенда. Маўляў, княгіня Ева вельмі садзейнічае незамужнім дзяўчатам. І сапраўды, як толькі абіраецца новая сцэнічная Ева, у хуткім часе тая, хто грае гэтую ролю, становіцца шчаслівай нявестай. Так, ужо пайшлі замуж некалькі сцэнічных княгінь.
Жадаю нашаму гораду, раёну і людзям, якія тут жывуць, шчасця і дабрабыту, асэнсоўвання таго, у якім асаблівым месцы мы жывём.

Алёна СКАБЕЛЬЦЫНА, настаўнік Геранёнскай школы мастацтваў, сцэнічная Барбара Радзівіл (гаспадыня Геранёнскага замка, каралева Польшчы):


— Толькі ў Геранёнах да канца я ўсвядоміла, наколькі важна і патрэбна ведаць гісторыю свайго краю, таго маленькага ці вялікага горада, асобнага населенага пункта. Патрэбна таму, што толькі тады магчыма ўсвядоміць да канца, у якіх месцах, авеяных сівымі легендамі і пацверджаных рэальнымі гістарычнымі фактамі, мы жывём. Сапраўды, скрозь часы, стагоддзі, скрозь памяць, скрозь нашы адносіны да былога і сучаснага нараджаецца наша нацыянальная годнасць, наша любоў да малой радзімы, усёй краіны, месца, куды прывяло цябе жыццё і дзе ты набыў свой новы родны куток.
Безумоўна, гісторыя Іўеўшчыны багатая на падзеі і людзей. А Геранёны, наогул, ведаюць не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Ведаюць тыя, хто цікавіцца гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Літвы. І кожная з гэтых краін зараз лічаць сваёй тую гістарычную асобу, у ролі якой я ўжо не першы год прымаю ўдзел у розных творчых праектах культработнікаў Іўеўшчыны. Гаворка ідзе пра княжну - радзівілянку, Барбару Радзівіл, жонку віленскага канцлера Гаштольда, затым яго ўдаву, гаспадыню Геранёнскага замка, а потым каханую жанчыну і жонку караля Польшчы і Літвы Аўгуста Сігізмунда ІІ. Мяне зачароўвае гэтая пані з Сярэднявечча. Я ганаруся тым, што жыву і працую ў месцы, дзе жыла яна, дзе яна кахала, дзе змагалася за сваё каханне і сваё жыццё.

Андрэй ВАЎЧОК, настаўнік Лелюкінскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, краязнаўца, аматар-археолаг:


— Любоў да зямлі не прыходзіць сама па сабе, яна пачынаецца з малога – з любові да сваёй сям'і, да свайго дома, да вёскі, да школы, а прыводзіць да вялікага – да ўсведамлення любові да Радзімы і выканання доўгу ў імя яе. Я люблю паўтараць гэтыя словы вялікага савецкага навукоўца акадэміка Мальцава, таму што яны адлюстроўваюць становішча маёй душы, майго розуму. Так я жыву ці, правільней будзе сказаць, імкнуся так жыць. Так спрабую выхаваць сваіх дзяцей і маіх вучняў.
Каб разумець сённяшні дзень, трэба ведаць тое, што было раней. Ведаць гісторыю свайго краю, любіць яго.
Наш горад, стары і адначасова такі малады, з кожным годам прыгажэе. У ім утульна жыць, гадаваць і выхоўваць дзяцей, прывіваць ім галоўнае пачуццё чалавека - патрыятызм. І адчуваць такую важную, такую незаменную душэўную падтрымку ад нашых з жонкай бацькоў, якія таксама жывуць у Іўеўскім раёне.
Родная зямля, родная сям’я, сувязь пакаленняў. Ці не ў гэтым шчасце кожнага чалавека?! А, як вядома, шчаслівая сям’я – шчаслівая дзяржава. Жадаю такога шчасця ўсім іўяўчанам, усім людзям на зямлі. Міру! Дабрабыту! Росквіту роднай Беларусі і яе людзям!
Шчырую споведзь слухалі

В. ГУЛІДАВА .
С. ЗЯНКЕВІЧ (фота).

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.