Язык:

У душы прыйшло свята

75 лет образования Гродненской области

Як паведамляла наша газета і ўсе сродкі масавай інфармацыі Гродзеншчыны, адбылося штогадовае ўручэнне галоўнай абласной узнагароды - прэміі імя Аляксандра Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта "За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва", прэміі людзям, якія робяць наша жыццё крышачку святлейшым, больш духоўным, змястоўным і годным для таго, каб людзьмі зваццца, таму што працуюць яны ў імя адвечных і галоўных чалавечых каштоўнасцей, якія ўяўляюць сабой мастацтва і культура.
Асаблівасцю гэтай падзеі для іўяўчан стала тое, што сярод традыцыйных 14 лаўрэатаў у розных намінацыях, дзве намінацыі прадстаўлялі лаўрэаты з Іўеўскага раёна. Згадзіцеся, наш край быў прадстаўлены годна!
Сёння - расказы пра людзей, якія выйшлі на сцэну Гродзенскага лялечнага тэатра, каб праславіць імя раёна на цырымоніі ўручэння прэміі.

Сонечнае майстэрства
прывяло да галоўнай прэміі

Веру Чурэйна сёння, напэўна, нікому ў раёне асабліва прадстаўляць не патрэбна. Менавіта яна стала першым майстрам, які пачаў аднаўляць на Іўеўшчыне традыцыйнае майстэрства беларусаў - саломапляценне. Зараз яна - вядомы на Гродзеншчыне (і не толькі) майстар.

Доўга, - кажа Вера Паўлаўна, - я ішла да гэтай узнагароды, якая сапраўды вянчае заслугі кожнага творцы. І пасля яе сапраўды адчуваеш, што нездарма абраў гэты від дзейнасці справай свайго жыцця. Гэта не толькі мая перамога. Гэта перамога ўсёй маёй сям'і. Таму што мая работа заўжды пачынаецца з нарыхтоўкі саломкі. Гэта мы робім усе разам. Без маёй сям'і, без дапамогі мужа, я б не адбылася, як майстар. Менавіта ён возіць мяне з маімі вырабамі на ўсе раённыя мерапрыемствы, а потым сустракае з іх.

Яна заўжды даражыла знакамі адзнакі за сваю работу. І той першай граматай аддзела культуры, якую ўручыў ёй на пачатку працоўнай дзейнасці проста за добрую работу загадчык аддзела культуры светлай памяці Уладзімір Мікалаевіч Журавель, і зараз - гэтым вялікім прызнаннем заслуг.

Яе майстэрства цесна звязана з народным мастацтвам беларусаў і заснавана на традыцыях пляцення з прыроднага матэрыялу. У творах майстра праяўляецца свой творчы падыход да справы. У арыгінальных вырабах выкарыстоўваюцца розныя віды пляцення з вытанчанасцю і адпрацаванасцю формаў. Сувенірныя вырабы (вялікодныя карзіны, капяелюшы, хлебніцы, цукерачніцы, аксэсуары для прычосак, лялькі, кветкавыя кампазіцыі, сумкі і нш.) сведчаць аб багацці і бязмежнай фантазіі аўтара. У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу працуюць пастаянныя выстаўкі вырабаў саломапляцення "Чароўная саломка" і "Саламяныя дзівосы" .

Вера Паўлаўна - актыўны ўдзельнік раённага клуба майстроў народнай творчасці "Скарбніца", сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, лаўрэат прэміі Іўеўскай раённай арганізацыі прафесійнага саюза работнікаў культуры па намінацыі "Лепшы па прафесіі". 

Вось такі вялікі "паслужны спісак" і вельмі граматныя ў сэнсе традыцый і якасці работы і прывялі яе на абласную сцэну для атрымання прэміі імя Аляксандра Дубко ў намінацыі "Народны майстар года". А невялічкая выстава самых прыгожых і таленавітых работ, што дзейнічала ў той дзень у фае тэатра, на цэлых 10 хвілін заняла ўвагу старшыні аблвыканкама Уладзіміра Васільевіча Краўцова і ўдавы Аляксандра Іосіфавіча Дубко Эмы Нікіфараўны, якія абходзілі творчыя куткі, аформленыя менавіта для дня цырымоніі ўручэння прэміі майстрамі Гродзеншчыны. Канешне, майстар падарыла ім свае вырабы на добрую памяць.

Як сказалі пра Веру Паўлаўну ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры, яна - настаўнік усіх астатніх майстроў па саломапляценні Іўеўшчыны. Шмат людзей працуюць у гэтым накірунку народнай творчасці, але ёсць такія, якім дадзены асаблівы дар. І Вера Паўлаўна менавіта тая, што мае талент ад Бога. 

Аб гэтым сведчаць і галоўная творчая прэмія, і тое, што прывяло да яе атрымання - тры гады запар Вера Паўлаўна Чурэйна займала першае месца ў абласных конкурсах-аглядах сярод майстроў па гэтым відзе творчасці.

Ці можна двойчы ўвайсці
ў адну і тую раку?

Людзі мудрыя і людзі простыя адмоўна рэагуюць на гэтае пытанне. Кажуць:"Не, ніякім чынам нельга гэта зрабіць". А вось Наталля Мудрык, намеснік дырэктара Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, рэжысёр і кіраўнік народнага тэатра гульні "Зялёны фургон", пераканала ўвесь свет у адваротным. Сёлета яна ўжо другі раз прыняла з рук старшыні аблвыканкама гэтую пачэсную ўзнагароду. Першы раз быў у 1999 годзе, калі прэмія толькі-толькі была заснавана і ўручалася ўпершыню. Тады Наталля Мудрык стала лепшай у намінацыі "Клубны работнік года".
Сёлета Наталля Уладзіміраўна атрымала прэмію імя А.І.Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта "За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва" у намінацыі "Рэжысёр года" за асабісты ўклад у арганізацыю і правядзенне маштабных культурна-масавах мерапрыемстваў і арганізацыю культурна-турыстычных праектаў.
Наталля Уладзіміраўна Мудрык усе свае творчыя намаганні накіроўвае на стварэнне і рэалізацыю творчых праектаў, заснаваных на народных традыцыях з мэтай арганізацыі вольнага часу насельніцтва. Пад яе кіраўніцтвам вядзецца творчая работа па правядзенні брэндавых мерапрыемстваў у Іўеўскім раёне. Асабліва цікава прайшлі такія мерапрыемствы, як раённае свята "Іўеўскі памідор", урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 620-годдзю пасялення татар-мусульман на землях Вялікага княства Літоўскага. Хаця, усе яе праекты, кожны сцэнарый - гэта часцінка душы творчага чалавека і, безумоўна, тых, хто выконвае яе задумкі.
45 мерапрыемстваў праведзена рэжысёрам за мінулы 2018 год. У тым ліку- незабыўнае, сапраўднае Купалле апоўначы на Нёмане для прадстаўнікоў турыстычных фірм з Ірландыі, Ізраіля, США, Іспаніі і іншых краін.
За год пазабюджэтная дзейнасць прынесла каля 10 тысяч бел. руб. Прынеслі гэтыя грошы выступленні народнага тэатра гульні "Зялёны фургон".
І, безумоўна, самы галоўны сёлетні праект і самы цяжкі - "Дажынкі-2018", галоўным рэжысёрам якога таксама з'яўлялася Наталля Мудрык.
З 2009 года Наталля Уладзіміраўна з'яўляецца кіраўніком тэатра гульні "Зялёны фургон", якому ў 2016 годзе прысвоена ганаровае званне "народны". Тэатр гульні прымае актыўны ўдзел у культурна-турыстычным праекце "Сядзіба Дзеда Зімніка і Бабы Завірухі" у вёсцы Залейкі Іўеўскага раёна.
За гэты час праведзены народнае свята Купалле, "Шырокая Масленіца ў Залейках", навагодняя праграма пад адкрытым небам "Как Волк терем деда Мороза охранял" і іншыя. Мерапрыемствы праходзяць на высокім мастацкім узроўні.
Народны тэатр гульні з'яўляецца лаўрэатам II ступені ў намінацыі "Сюжэтна-забаўляльная праграма для дзяцей" абласнога адкрытага фестывалю гульні "Карнавал весялосці" у г.п. Воранава (2018 г.).
Як прызнаецца сама лаўрэат, год быў настолькі цяжкім, што паведамленне аб прысуджэнні прэміі імя А. Дубко стала, безумоўна, прыемнай навінай, аднак моцных эмоцый не выклікала - яшчэ не зусім "адышлі" ад “Дажынак”. А вось калі выйшла на сцэну, прыняла з рук старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароду, пачула сардэчныя, добрыя словы ад губернатара, раптоўна стала цёпла, хораша ўсёй істоце. І ў душу, як кажа Наталля Уладзіміраўна, прыйшло свята.
Так і павінна быць. Каб рабіць свята для іншых, патрэбна мець яго ў сабе.

З лаўрэатамі гутарылі В. ГУЛІДАВА і С. ЗЯНКЕВІЧ (фота).

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.