Язык:

Віктарына "Гродзеншчына светлая мая"

Гродзенская вобласць была заснавана 20 верасня 1944 года. У яе склад увайшлі горад Гродна и шэсць раёнаў ранейшай Беластокскай вобласці, горад Ліда, восем раёнаў Баранавічскай и адзін раён Брэсцкай вобласці. Вобласць узначалілі былыя партызаны и падпольшчыкі, а таксама спецыялісты, напраўленыя з іншых рэгіёнаў краіны.
Гісторыі Прынёманскага краю, яго юбілею прысвечана віктарына, удзел у якой прапануецца прыняць школьнікам раёна і ўсім жадаючым.
Адказы на віктарыну можна высылаць на адрас рэдакцыі у электронным або пісьмовым выглядзе.
Адказы на віктарыну будуць прымацца на працягу двух месяцаў да 1 чэрвеня 2019 года.
Вынікі будуць падведзены на старонках газеты. Пераможцы атрымаюць узнагароды.

1. За якія заслугі вобласць была ўзнагароджана ордэнам Леніна ў 1967 г.?
2. Якога літоўскага мастака і кампазітара легендарны "рай-горад" - Нёманская ўпадзіна - натхніла на цудоўныя творы?
3. Як называецца песня і хто яе аўтары, прысвечаная галоўнай воднай артэрыі краю?
4. Дзе знаходзіцца самая высокая кропка Гродзеншчыны і якая яе вышыня?
5. Які год лічыцца годам нараджэння Гродна і дзе гэта зафіксавана?
6. У якім годзе Гродна атрымаў Магдэбургскае права, якія гарады вобласці яго мелі таксама?
7. Кампазітар, дыпламат, дзяржаўны дзеяч доўгі час жыў на Гродзеншчыне. Пасля разгрому сялянскага паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі павінен быў хавацца за граніцай, дзе і быў напісаны знакаміты твор. Назавіце імя аўтара і назву твора.
8. Ф. Багушэвіч назваў яе "каралевай жывога слова і прыгнечанай праўды". Назавіце імя нашай зямлячкі.
9. Трохтомнае даследванне "Беларусы" выдаў наш зямляк, акадэмік, філолаг, мовазнаўца, этнограф. Як увекавечана яго імя ў Гродна?
10. Якія паэты і пісьменнікі прысвяцілі гораду над Нёманам свае творы?
11. Які КСУП у нашым раёне носіць імя Героя Сацыялістычнай Працы?
12. Дзе расце 35-мятровы дуб? Чым знакаміты дуб ля в. Шчорсы? Дзе растуць блізняты - дуб і сасна?
13. Якім помнік беларускага дойлідства найбольш захаваўся на Гродзеншчыне і ўнесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА?
14. Якое вытворчае аб'яднанне лічыцца флагманам навукова-тэхнічнага прагрэсу ў вобласці?
15. Дзе больш за сто год не гаснуць печы?
16. Якія мастакі ХІХ ст. і нашага часу пісалі і пішуць аб прыгажосці Прынёмання?
17. Напішыце верш або прозу з пажаданнем людзям і краю ў сувязі з 75-годдзем Гродзеншчыны.

Теги

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.