Язык:

Разведчыкі былі першымі. З ваеннай хронікі гарачага ліпеня 1944 года

4 ліпеня 1944 года савецкія аператыўныя зводкі паведамлялі:
“Конна-механізаваная група, 3 гвардзейскі механізаваны корпус вялі бой за авалоданне раёнам Святланы (3 км на поўнач ад Смаргоні), а часці 9 гвардзейскай стралковай брыгады вялі бой за паўночную ўскраіну г. Маладзечна. 3 гвардзейскі кавалерыйскі корпус у складзе двух дывізій вёў бой за авалоданне г. Маладзечна”.
Менавіта ў гэты дзень першыя чырвонаармейцы з’явіліся на іўеўскай зямлі. Так, тут няма ніякай памылкі. Гаворка ідзе пра разведчыкаў 6 гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі. У яе складзе быў спецыяльны разведвальны эскадрон. Мне давялося адшукаць звесткі пра чатырох разведчыкаў гэтага падраздзялення, якія вызначыліся пры вызваленні Іўеўскага раёна. 4 ліпеня разведгрупа накіравалася ў варожы тыл, каб правесці разведку мясцовасці і па магчымасці ўзяць у палон якого-небудзь нямецкага афіцэра. Заданне было паспяхова выканана.

5 ліпеня з гэтага кірунку прыходзілі наступныя паведамленні (назвы населеных пунктаў тут і далей прыводзяцца так, як яны пазначаны ў ваенных дакументах):
“Конна-механізаваная група, 3 гвардзейскі механізаваны корпус вялі бой за г. Смаргонь. З гвардзейскі кавалерыйскі корпус працягвай вясці бой за населены пункт Лебедзева і г. Маладзечна, вызваляя горад і чыгуначны вузел ад груп пяхоты і аўтаматчыкаў праціўніка”.
У гэты дзень разведгрупа з 6 гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі зноў трапіла на тэрыторыю Іўеўскага раёна. Непадалёку ад станцыі Гаўя разведчыкі ўзялі ў палон нямецкі патруль, а таксама заклалі выбухоўку пад чыгуначнае палатно. Рух нямецкіх эшалонаў на некаторы час быў прыпынены. Адважна дзейнічаў у гэтым паядынку гвардыі лейтэнант Мікалай Аляксандравіч КУЗНЯЦОЎ. Ён нарадзіўся ў 1920 годзе, у Чырвонай Арміі пачаў служыць з 1939 года. У Вялікай Айчыннай вайне ўдзельнічаў з першага яе дня. Два разы быў паранены. За баі на беларускай зямлі разведчыка ўзнагародзілі ордэнам Чырвонай Зоркі.

6 ліпеня прынесла такія навіны з фронту:
“3 гвардзейскі кавалерыйскі корпус, 6 гвардзейская кавалерыйская дывізія поўнасцю ачысціла ад праціўніка Маладзечна. 32 кавалерыйская дывізія рухалася на поўдзень і дасягнула мястэчка Схоліна. 5 гвардзейская кавалерыйская дывізія знаходзіла ў раёне мястэчка Кругляны”.
Разведчыкі працягвалі выконваць сваю нялёгкую справу ў варожым тыле. Вось імя яшчэ аднаго воіна, які вызначыўся ў баях за вызваленне Іўеўшчыны: Фёдар Ягоравіч ФІЛІМОНАЎ. Ён нарадзіўся ў 1919 г., у Чырвонай Армію трапіў у 1939, у Вялікай Айчыннай вайне ўдзельнічаў з 22 чэрвеня 1941. Летам 1944 вярнуўся ў тыя мясціны, дзе пачалася яго баявая біяграфія ў 1941. І цяпер гэта быў ужо вопытны, загартаваны разведчык. У адзін з ліпеньскіх дней 44-га група разведчыкаў, у якую ўваходзіў старшына Філімонаў, уварвалася на варожыя пазіцыі і адкрыла агонь. Пакуль немцы знаходзіліся ў разгубленасці, нашы байцы ўзялі ў палон варожага обер-лейтэнанта і адышлі. За гэты подзвіг старшыну Філімонава ўзнагародзілі ордэнам Чырвонай Зоркі.
7 ліпеня на гэтым участку фронта сітуацыя складвалася наступная:
“3 гвардзейскі кавалерыйскі корпус знаходзіўся каля мястэчак Сабількі і Лістапады, а 32 кавалерыйская дывізія прайшла Вішнеў. Авіяцыя фронта знішчала войскі праціўніка на дарогах на захад ад Мінска і ў раёне лясоў на поўдзень і ўсход, зрабіўшы за дзень 119 самалёта-вылетаў”.
Гвардыі лейтэнант Пётр Максімавіч Шэндрык таксама ваяваў з пачатку Вялікай Айчыннай, быў паранены. Летам 1944 прыкладна на мяжы Іўеўскага і Лідскага раёнаў ён удзельнічаў у засадзе, якая закончылася знішчэннем вялікай нямецкай калоны, што адыходзіла на захад. А Пятра Шэндрыка адзначылі ордэнам Чырвонай Зоркі.

8 ліпеня зводкі паведамлялі:
“3 гвардзейскі кавалерыйскі корпус падраздзяленнямі 6 і 5 гвардзейскіх кавалерыйскіх дывізій вёў бой за раён Жэмаслаў-Суботнікі, а 32 кавалерыйскай дывізіяй авалодаў г. Іўе”.
У раён Іўя напярэдадні вызвалення некалькі разоў выходзіла разведгрупа, у склад якой уваходзіў радавы Афанасій Арсенавіч Тарасійчук. Ён удзельнічаў у баях з 1941 года, быў узнагароджаны медалямі “За адвагу” і “За абарону Сталінграда”. За баі на іўеўскай зямлі адважны разведчык атрымаў ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені.

А вайна між тым працягвалася, кацілася ўсё далей і далей на захад. І зноў першымі на яшчэ занятую ворагам зямлю прыходзілі разведчыкі. А за імі ўжо – усе астатнія…

Ю. КАМЯГІН.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.