ivyenews.by

А вы ведаеце, як выглядаў касцёл Святога Губерта ў Бакштах, які быў спалены ў час вайны?

О малой родине

А вы ведаеце, як выглядаў касцёл Святога Губерта ў Бакштах, які быў спалены ў час вайны?

Спачатку ­– легенда пра святога Губерта. Вядома аб ім няшмат. Жыў ён у канцы VII - пачатку VIII стагоддзяў, калі хрысціянская царква была яшчэ адзінай і з’яўляўся біскупам горада Льежа, што ў Бельгіі. Губерт быў чалавекам добразлічлівым, папулярным і любімым сярод вернікаў. Што праўда, меў адну слабасць – быў заўзятым паляўнічым. Аднойчы ў час чарговага палявання ён трапіў на цудоўнай прыгажосці аленя. Але ў момант, калі Губерт прыцэліўся са свайго арбалету, яго асляпіла незвычайнае ззянне: паміж рагоў аленя ў промнях сонца з’явіўся залаты крыж. Святы не стрэліў… Пад уражаннем божаскага паслання біскуп адмовіўся ад паляванняў і аддаў усе свае сілы і значныя сродкі на абарону жывёл.

Па сутнасці ён быў першым вядомым нам эколагам на старым кантыненце і ўвайшоў у еўрапейскую гісторыю як патрон паляўнічых і прыроды.
Залаты крыж паміж рагамі аленя – гэта сімвал веры, чысціні, мудрасці, ісціны, урадлівасці. Дарэчы, доўгі час дзень святога Губерта штогод адзначаўся 3 лістапада.

Па звестках краязнаўцы Івана Буйко, касцёл Святога Губерта пабудаваны ў 1934 годзе за парафіяльныя грошы і быў высвенчаны 27 верасня. Адносіўся да Віленскай архідыяцэзіі межы якой былі акрэслены Апостальскай Канстытуцыяй ад 28 кастычніка 1925 года,размяшчалася ў паўночна – усходняй частцы ІІ Рэчы Паспалітай.

Архідыяцэзія была падзелена на 28 дэканатаў. Гэты касцёл адносіўся да Вішняўскага дэканату.  Дзеканам быў Ільдафонс Бобіч, які у 1930 годзе стаў працаваць у касцёле Святых Пятра і Паўла ў Іўі на пасадзе пробаршча і дзекана Вішнеўскага дэканата.   ​У 1931годзе на яе тэрыторыі працавала 467 дыяцэзіяльных святароў з гэтай архідыяцэзіі, 57 святароў з іншых дыяцэзіяў і 62 святары – законнікі.

Па матэрыялах прыватнага музея І. Буйко.

Читайте ещё:



Оставить комментарий