ivyenews.by

Іўеўскія вернікі павіншавалі свайго пробашча з 30-годдзем святарскага пасвячэння

О людях...

30 гадоў назад Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне кс. Яну Гавецкаму. Гэта адбылося 27 мая 1990 г. у гродзенскім фарным касцёле св. Францішка Ксаверыя. У той дзень упершыню ў Беларусі прайшла незвычайная ўрачыстасць – прэзбітэрскае пасвячэнне, якое атрымаў кс. Ян Гавецкі.

Віншаванні ў адрас юбіляра гучалі з розных бакоў. Іх выказалі дзеці, моладзь, міністранты, прадстаўнікі розных малітоўных груп, існуючых у парафіі, родныя юбіляра, якія могуць ганарыцца тым, што маюць добрага святара ў сваёй сям'і.
Ксёндз Ян Гавецкі вядомы як ініцыятар розных душпастырскіх акцый. Менавіта ён галоўны натхняльнік дэканальных фестываляў калядак і пастаралак, якія праходзяць штогод у мясцовым Доме культуры. Вядомы ён і як добры арганізатар, кіраўнік іўеўскага аддзялення "Caritas". За амаль 24-гадовую службу на іўеўшчыне складана пералічыць усе акцыі, мерапрыемствы і праекты, якія ўдалося рэалізаваць дзякуючы маладому запалу і актыўнасці гэтага святара.
Ксёндз Ян Гавецкі нарадзіўся ў 1962 г. у г. Гродне. Атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне і стаў святаром Вілкавішскай дыяцэзіі ў Літве ў 1990 г. Aдзін год працаваў вікарыем у парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў г. Шакяй (Літва). Потым, са згоды Вілкавішскага біскупа, вярнуўся на радзіму, і ў 1991-1996 гг. працаваў пробашчам парафіі ў Трабах, а з 1996 г. з’яўляецца пробашчам парафіі Св. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий