Язык:

Служыў Богу і людзям. Аб жыцці ксяндза Францішка Кафарскага ў асабістым праекце старшага навуковага супрацоўніка Іўеўскага музея нацыянальных культур Марыны ПАЗНЯК

О малой родине

На апошнія дні мая прыпадае 57-я гадавіна смерці ксяндза Францішка Кафарскага - апошняга пробашча парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі ў часы атэістычнай рэфармацыі. Тут ён служыў Богу і людзям на працягу 19-ці гадоў. Клапаціўся пра духоўны свет вернікаў. Пасля яго (аж 20 гадоў!) у Іўеўскім касцёле не было пастаяннага святара.

Нарадзіўся кс. Францішак Кафарскі ў 1899 годзе, хутчэй за ўсё ў Польшчы. З 1926 па 1939 год ў Вільні выходзіў у свет часопіс для святароў "Wiadomosci Archidiecezjalne Wilenskie". Кс. Францішак у 1927 годзе быў рэдактарам гэтага двухтыднёвіка, падрыхтаваў і выдаў 24 нумары.У 1930 годзе ў Вільні была заснавана касцельная арганізацыя "Аkcja Каtolicka". Ксёндз Францішак быў дырэктарам Архідыяцэзіяльнага інстытута Акцыі Каталіцкай, а таксама быў генеральным сакратаром Саюза польскай моладзі.

У яшчэ адной крыніцы адзначана, што з 1936 па 1941 год быў пробашчам парафіі ў Слоніме.
Ксёндз прафесар Тадэвуш Крахэль з Беластока, даследуючы гісторыю касцёла Віленскай архідыяцэзіі ў гады Другой сусветнай вайны, у адной з прац адзначае, што 3 сакавіка 1942 года акупантамі ў Вільні былі заключаны ў турму прафесары і выпускнікі Духоўнай семінарыі і тэалагічнага факультэта ўніверсітэта ім. Стэфана Баторыя, а таксама некалькі святароў. Так, за адзін дзень у турму трапілі 29 святароў і 81 семінарыст.У пераліку арыштаваных ёсць і імя ксяндза Францішка Кафарскага. Як доўга прабыў ён у турме, што ён перажыў, невядома, але ўжо ў1945 годзе быў накіраваны пробашчам парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.

Аб жыцці парафіі ў першыя пасляваенныя гады захавалася няшмат звестак. Няма, амаль, ужо і людзей, якія б добра памяталі тыя часы. Можна меркаваць, што асноўным заняткам ксяндза ў гэты час была арганізацыя парафіяльнага жыцця і ўласнага быту, наколькі гэта было магчыма ва ўмовах савецкай рэчаіснасці.

Па ўсёй краіне была разгорнута шырокая атэістычная прапаганда. Ксяндзам было забаронена праводзіць падрыхтоўку дзяцей да першай камуніі і навучаць іх катэхізісу, былі ўведзены абмежаванні ў раз'ездах: дазвалялася толькі ў межах адной парафіі; забаранялася запрашаць святароў з іншых касцёлаў на вялікія парафіяльныя святы і ўрачыстасці, забаранялася прыцягваць дзяцей для прыслугоўвання пры алтары і для ўдзелу ў хорах.

Адукаваны, мудры, прыемны, надта любіў людзей, адносіўся да іх з павагай, заўсёды выслухоўваў вельмі ўважліва, стараўся дапамагчы слушнай парадай, умеў павучаць, рабіў гэта далікатна і чула, стараўся не пакрыўдзіць, ніколі не праходзіў міма, абавязкова закране, пацікавіцца здароўем, справамі, вельмі любіў размаўляць з людзьмі, для кожнага знаходзіў патрэбнае слова, - так аднагалосна характарызуюць кс. Францішка Кафарскага мае субяседніцы, тыя, хто ведаў яго асабіста, карэнныя жыхаркі Іўя, вельмі прыемныя, добразычлівыя, сціплыя жанчыны - Гелена Іванаўна Галяк і спадарыня Рэгіна (так назавём адну з іх, бо прасіла не ўзгадваць яе імя).

Плябанія (назва жылога дома святара, гэту функцыю выконваў кляштар) была забрана яшчэ ў перадваенны час пры кс. Ільдэфонсу Бобічу. Таму жылля для святара не было. Спачатку кс. Францішак жыў на кватэры. А тады парафіяне сабралі грошы і купілі (другая версія - пабудавалі ) хату каля самага касцёла. Сюды ж перавёз і свайго бацьку. Жыў, як і ўсе ў тыя часы, сціпла і бедна. Не меў ніякага транспартнага сродку для таго, каб у поўнай меры абслугоўваць парафію.

Гелена Іванаўна ўспамінае, што яе каханы, а пазней і муж, Франц Францавіч Галяк у такіх выпадках дапамагаў святару. Маючы свайго каня, заўсёды адгукаўся на просьбу ў патрэбе падвезці яго да хворага, дзе б ён ні знаходзіўся - ці ў самым Іўі, ці ў вёсках парафіі. Франц запрагаў каня ў брычку, матуля яго, Канстанцыя, усцілала брычку лепшымі дыванамі. Фурман сядаў на козлы, а ксёндз уладкоўваўся ў вазку. Усю дарогу маўчалі, бо нельга было гаварыць - святар вёз Найсвяцейшы Сакрамант. А калі вярталіся ўжо дамоў, кс. Кафарскі запрашаў фурмана сесці побач, і тады яны размаўлялі ўсю дарогу.

Нягледзячы на цяжкасці, кс. Францішак праводзіў непасрэдную працу з людзьмі. Арганізаваў мужчын для паслугі пры алтары, рыхтаваў маладыя пары да шлюбу, хрысціў дзяцей.
Гелена Іванаўна ўспамінае: "Нас шмат хадзіла на вучобу, хіба пар шэсць. Вянчаліся мы на свята святога Францішка - 4 кастрычніка 1958 года ў 13 гадзін. Прыгожа і ўрачыста ўсё было. Усе пары ў адпаведным адзенні. Стаялі паўкругам каля баляс. Мяне і Франца майго ксёндз паставіў па цэнтры. Прыгожа было. І госці былі ў касцёле. Тады мы пешшу адправіліся ў цэнтр па вуліцы Карла Маркса. З музыкамі. Там каля ваенкамата рабілі фотаздымак."

У Гелены Іванаўны ў сямейным фотаальбоме захоўваецца фотаздымак гэтага вясельнага шэсця і фотаздымак маладых і гасцей каля брамы ваенкамата.
Па ўспамінах жанчын, пры кс.Францішку быў яшчэ адзін святар. Імя яго яны не памятаюць. Пані Рэгіна ўзгадвае, што ён хрысціў дзіця яе радні, на якім яна была ў якасці маці хрышчонай. Ніякіх звестак пра гэтага ксяндза не захавалася. Застаўся ён толькі ў памяці старэйшых людзей. Хутчэй за ўсё, гэта быў святар, якому ксёндз Францішак проста даў прытулак. У той час былі святары, якія па розных прычынах былі пазбаўлены рэгістрацыі альбо не маглі атрымаць яе пасля вяртання са ссылак. Невялікая колькасць святароў у Беларусі ў той час (па стане на 1959 г. у Гродзенскай вобласці было 48 святароў) фарміравала пачуццё ўзаемнай адказнасці.

Спадарыня Рэгіна кажа, што кс. Францішак ведаў шмат моў, калі не памыляецца, ажно 7. Ён быў апошнім захавальнікам бібліятэкі манахаў бернардзінцаў і ксяндза Ільдэфонса Бобіча. Святар добра разумеў, які неацэнны скарб знаходзіцца ў сценах храма. Ужо пасля кнігі былі выкінуты, частку разабралі людзі, а другая частка была спалена
Памёр кс. Францішак Кафарскі ад інфаркту. Наконт даты смерці ёсць відавочныя памылкі. Днём смерці лічаць 1 чэрвеня 1964 года. Аднак мая матуля, жыхарка в. Гуршчызна Марыя Браніславаўна Куц сцвярджае, што 1 чэрвеня - гэта дзень пахавання святара. Яна якраз у тым годзе заканчыла школу і 1 чэрвеня здавала першы экзамен - пісала сачыненне. Шлях да дому ляжаў па вуліцы Карла Маркса, і ёй з сяброўкамі давялося доўгі час стаяць на скрыжаванні гэтай вуліцы і вуліц Садовай і Савецкай, каб прапусціць вялікую пахавальную працэсію. За труной, якую ўсю дарогу неслі на руках, ішло безліч людзей, шмат святароў. Пахаваны святар на мясцовым парафіяльным могільніку, непадалёку ад свайго бацькі.
У 1965 годзе родныя ксяндза Кафарскага прадалі дом. Прывезлі з Вільнюса і ўстанавілі помнік. Першыя гады яго магілу даглядала Марыя Мацвееўна Ярмош, жанчына, якая гатавала ежу святару, была ў яго гаспадыняй. А пасля, як яе не стала, то гэтым, пакуль былі сілы, займалася Гелена Іванаўна.
Праз некалькі дзён пасля размовы з Геленай Іванаўнай, яна знайшла мяне і паведаміла, што адшукала ў сямейным альбоме фотаздымак ксяндза Францішка.Гэтую вестку я ўспрыняла як падарунак Бога. Раней фотаздымкаў рабілі мала.Фатаграфавалі толькі самыя важныя падзеі, вяселле або пахаванне. Вось менавіта на пахаванні і быў зроблены фотаздымак кс. Кафарскага, які ёсць у мяне, і які на гэты час у нас з'яўляецца адзіным. І за гэты здымак я ўдзячная Гелене Іванаўне.

***

На жаль, больш нічога знайсці не ўдалося. Застаецца яшчэ шмат пытанняў і недакладнасцяў, але гэта яшчэ больш падштурхоўвае для далейшых пошукаў і працы. Я не губляю надзею на тое, што звесткі аб жыцці і служэнні на іўеўскай зямлі ксяндза Францішка Кафарскага папоўняцца. Дзякую ўсім, хто хоць чым-небудзь дапамог у зборы гэтай інфармацыі.
Да друку падрыхтавала.

В. ГУЛІДАВА.
Фото прадастаўлена музеем.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.