ivyenews.by

Іўеўскія майстры прымуць удзел у "Славянскім базары" у Віцебску

Культура и творчество

У Віцебску будзе працаваць гродзенскі падворак, на якім прадставяць багацейшую культуру нашай вобласці.

З першага дня фестывалю ў Віцебску будзе працаваць гродзенскі падворак, на якім удзельнікі аматарскіх калектываў і майстры народнай творчасці прадставяць багацейшую культуру нашай вобласці. Удзел у фестывалі гродзенцы прымаюць штогод. У “Славянскім базары-2021” будуць удзельнічаць каля 10 таленавітых майстроў-рамеснікаў рэгіёну.

Як расказалі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці, у арганізаваным кірмашы рамёстваў “Горад майстроў” прымуць удзел рамеснікі з Гродна, Лідскага і Іўеўскага раёнаў. На пляцоўцы “Горад майстроў” кожны госць фестывалю зможа прыняць удзел ва ўнікальных майстар-класах і змайстраваць сваімі рукамі памятны сувенір, навучыцца майстэрству саломапляцення і вышывання пад кіраўніцтвам таленавітых майстроў гродзенскай зямлі.

Ірына Смірнова, загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу:

– Славянскі базар у Віцебску – адна з самых цікавых, каларытных, насычаных незабыўнымі момантамі культурных падзей ў нашай краіне. Удзел у фестывалі – вялікі гонар для меня і маіх калег. Для “Горада майстроў” мы спецыяльна з Іўеўшчыны павязём нашы вырабы. Гэта і лялькі – тэкстыльныя, вышываныя, саламяныя, гэта і калекцыя вырабаў з саломкі. Нашы іўеўскія майстры сваім уменнем плесці з саломкі славяцца не толькі у Беларусі, але і далека за яе межамі. Мы не аднойчы станавіліся пераможцамі абласных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсаў народных майстроў у тэхніцы саломапляцення. На Віцебшчыне пакажам свой вялікі саламяны капялюш, незвычайнай прыгажосці букет кветак, таксама зроблены з саломкі, прадэманструем вырабленыя з саломы інструменты. Акрамя таго прапануем кожнаму жадаючаму далучыцца і паспрабаваць свае сілы ў саломапляценні. Карацей кажучы – будзем здзіўляць удзельнікаў свята свамі талентамі. Гродзеншчыне ёсць што паказазаць, і мы з гонарам будзем праслаўляць сваю вобласць на Славянскім базары.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий