Майстры Іўешчыны разам з калегамі з г.Гродна і г.Ліда прадстаўлялі Гродзенскую вобласць і сваю творчасць на XXX Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Як заўжды, паехалі туды самыя творчыя, самыя непаўторныя, тыя, хто сказаў сваё важкае слова ў тым ці іншым відзе народнай творчасці.
У рамках фестывалю адбылося свята-конкурс народнай цацкі і лялькі “Забава-2021”. Нашы майстры ў ліку пераможцаў!
Юзэфа Старасціна з сектара рамёстваў і традыцыйнай
культуры аграгарадка Геранёны Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу заняла трэцяе месца ў намінацыі “Народная тэкстыльная цацка”.
Вера Чурэйна
Майстра аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтр культуры і вольнага часу Вера Чурэйна ўзнагародэжана дыпломам за адраджэнне і папулярызацыю традыцыйнай культуры і мастацтва.
Брава, творчыя і непаўторныя!