ivyenews.by

Брава, творчыя і непаўторныя! Майстры Іўеўшчыны атрымалі ўзнагароды на "Славянскім базары" у Віцебску

Культура и творчество

Майстры Іўешчыны разам з калегамі з г.Гродна і г.Ліда прадстаўлялі Гродзенскую вобласць і сваю творчасць на XXX Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Як заўжды, паехалі туды самыя творчыя, самыя непаўторныя, тыя, хто сказаў сваё важкае слова ў тым ці іншым відзе народнай творчасці.

У рамках фестывалю адбылося свята-конкурс народнай цацкі і лялькі “Забава-2021”. Нашы майстры ў ліку пераможцаў!

Юзэфа Старасціна з сектара  рамёстваў і традыцыйнай

культуры аграгарадка Геранёны Іўеўскага цэнтра  культуры і вольнага часу заняла трэцяе месца ў намінацыі “Народная тэкстыльная цацка”.

Вера Чурэйна 

Майстра аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтр культуры і вольнага часу Вера Чурэйна ўзнагародэжана дыпломам за адраджэнне і папулярызацыю традыцыйнай культуры і мастацтва.

Брава, творчыя і непаўторныя!

Вера ГУЛІДАВА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий