Язык:

Лаўрэаты, прызёры, пераможцы. З якімі вынікамі вярнуліся гродзенскія артысты і майстры са «Славянскага базару ў Віцебску»

Культура и творчество

Трэцяе месца ў намінацыі «Беларускі народны танец» дасталася ўзорнай студыі талентаў «Дзеці Галактыкі».

З 14 па 19 ліпеня ў Віцебску праходзіў XXX Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар». У горад на Дзвіне ў гэтыя дні з’ехаліся зоркі міравой эстрады з розных краін свету і маладыя артысты. На працягу шасці дзён яны радавалі гасцей свята яркімі выступленнямі і канцэртнымі нумарамі, удзельнічалі ў конкурсах, дзе змагаліся за званне лепшых з лепшых.

Удзел у міжнародным фестывалі мастацтваў прымалі юнакі і дзяўчаты ўзорнага фальклорнага ансамбля «Нальшчаначка» са Смаргонскага раёна. Яны змагаліся за перамогу ў міжнародным фестывалі-конкурсе «Вясёлка над Віцебскам» і выступілі ў дзвюх намінацыях: «Фальклорна- этнаграфічная творчасць» і «Вакальная творчасць». Артысты выканалі калектыўныя і сольныя фальклорныя кампазіцыі, запісаныя на Смаргоншчыне і прадэманстравалі праграму «Купальскія матывы». Па рашэнні журы ў «Нальшчаначкі» адразу два дыпломы I ступені. Акрамя таго, за выкананне сольнай кампазіцыі ў намінацыі «Народны вакал» дыпломам II ступені ўзнагароджана Ангеліна Дудзінская, дыплом лаўрэата III ступені ў намінацыі «Эстрадны вакал» дастаўся Эміліі Ралевіч.

Сваю творчасць на «Славянскім базары» прадстаўлялі рамеснікі Гродзеншчыны, якія таксама не засталіся без заслужаных узнагарод: яны аказаліся ў ліку пераможцаў свята- конкурсу народнай цацкі і лялькі «Забава-2021». У намінацыі «Тэатральная лялька» першае месца дасталася Ирыне Дыдышка, метадысту аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Юзэфа Старасціна, загадчык сектара рамёстваў і традыцыйнай культуры аграгарадка Геранёны Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, атрымала трэцяе месца ў намінацыі «Народная тэкстыльная цацка». Дыплом за адраджэнне і папулярызацыю традыцыйнай культуры і мастацтва быў уручаны Веры Чурэйна, майстру аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Яркі след у Віцебску пакінула і гродзенская моладзь. Шэраг перамог гродзенцы атрымалі ў фестывалі «Агонь моладзевых талентаў».

Трэцяе месца ў намінацыі «Беларускі народны танец» дасталася ўзорнай студыі талентаў «Дзеці Галактыкі», «бронзу» ў намінацыі «Мастацтва ўнутры» заваявалі і юныя акардыяністы – дуэт «NIGHTWISH». У намінацыі «Славянскі хіт» другое месца заняў ансамбль салістаў эстраднай студыі «Акцэнт». Студыя сучаснага танца «Арт-дэнс студыя» заняла трэцяе месца ў намінацыі «Стрыт дэнс». Не засталася моладзь Гродзеншчыны і без «золата». У намінацыі «Чырлідынг» ганаровае першае месца заваяваў гродзенскі клуб чырлідынга «DARTLY». 

Шчыра віншуем з перамогамі нашых землякоў!

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.