Язык:

Роднаму краю крупінку душы прысвячаю. Навіны культуры Іўеўшчыны

Культура и творчество

Не надзівіцца багатай творчай фантазіі культработнікаў раёна, якія пераўтвараюць летнія выхадныя дні ў сапраўдныя святы творчасці, талентаў, прыгажосці, добрага настрою. Вось і сёння мы хочам расказаць, чым багаты жнівень для творчых людзей Іўеўшчыны.

У аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Трабы прайшла комплексна-культурная праграма "Чароўныя словы і ўчынкі", якая і сапраўды была напоўнена чароўнасцю і дабрынёй.
***
У той жа дзень на пляцоўцы ля клубнай установы аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Геранёны свята для дзяцей "Летняя казка" ладзілі творчыя і няўрымслівыя геранёнскія культработнікі.
***
На канцэртнай пляцоўцы ля сваёй клубнай установы творчы калектыў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Ліпнішкі правёў рэгіянальнае свята "Песняй працу славім".
***
Сапраўды вясёлым зрабілі адзін з выхадных дзён у аграгарадку Лаздуны1. Сапраўдныя творцы з гэтай установы культуры правялі для землякоў і гасцей аграгарадка культурную праграму "Вясёлы выхадны". На другі дзень на канцэртную пляцоўку ў старым парку ля клубнай установы гэтага аграгарадка выйшлі юныя таленты з канцэртнай праграмай "Дзіцячы зоркапад".
***
Калі граюць і пяюць удзельнікі ансамбля народнай музыкі "Вечарынка" з Геранён, ногі самі пускаюцца ў скокі. Здаецца, што ты трапіў на вечарынку мінулага стагоддзя!
Такую вось вечарынку пад назвай "Грай, гармонік!" ладзілі артысты ансамбля для вяскоўцаў з вёсак Кузьмічы і Меляхі.
***
У Бакштах правялі культурную праграму "Па сакрэту ўсяму свету". Атрымалася вельмі насычанае і цікавае правядзенне вольнага часу жыхароў вёскі на ўскрайку Налібоцкай пушчы, як, зрэшты, і заўжды бывае тут ужо шмат гадоў, дзкуючы працаздольнаму і творчаму калектыву ўстановы культуры.
***
"Саломапляценне: крокамі мінулага ў сучаснасць". Так назвалі этнапраграму, якая адбылася ў сектары культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Лелюкі. У гэтай установе, дзе працуе знакаміты майстар па саломапляценні Вера Паўлаўна Чурэйна, ёсць што сказаць на гэтую тэму.
***
"Шчаслівы той, хто з песняй сябруе"… Хто, як ні пявучыя супрацоўнікі сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Дайліды, добра ведаюць сэнс гэтых слоў! Дзе толькі ні пяюць яны! Каго ні цешаць сваімі песнямі і мелодыямі! Так назвалі яны і сваю канцэртную праграму, якая адбылася на пляцоўцы ля клубнай установы.
***
Жнівень падсумоўвае цудоўную пару, летнія цёплыя дзянькі. Хутка-хутка наступіць каляндарная восень. Аднак, не хочацца адпускаць сонца. Гэтае жаданне і прагучала ў праграме для дзяцей "Лето звёздное, будь со мной", якую правялі ў аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Ліпнішкі.
***
Свята ў вёску Куправічы прывезлі творчыя культработнікі з аграгарадка Лаздуны1.
"Роднаму краю крупінку душы прысвячаю" - так прыгожа і лірычна назвалі яны сваю праграму. Мне здаецца, што такімі словамі можна ахарактарызаваць увесь летні канцэрты сезон супрацоўнікаў клубных устаноў. Любоў да Радзімы і яе людзей чырвонай стужкай праходзіць праз кожны канцэрт, кожнае свята, кожны творчы праект. Брава!

Падрыхтавала Вера ГУЛІДАВА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.