ivyenews.by

У абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы” ў Шчучыне прынялі ўдзел іўяўчане

Культура и творчество

Народныя песні - бы шчырыя гімны роднай зямлі, каханню, працы, чалавеку… Нашы продкі ўмелі спяваць і шанаваць духоўную спадчыну. І мы, сённяшнія, падхопліваем гэту надзвычай важную для нашага духоўнага развіцця навуку.

4 верасня 2021 года ў горадзе Шчучын прайшлі заключныя мерапрыемствы абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”.

Весела і таленавіта прадставілі нашу Іўеўшчыну ўдзельнікі ансамбля народнай музыкі “Вечарынка” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Геранёны дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. 

 

Ля возера працаваў горад майстроў, дзе нашы народныя ўмельцы  аддзела і сектара рамёстваў і  традыцыйнай культуры  Ірына Смірнова,  Юзэфа Старасціна, Ганна Пуйдак і Вольга Грынюк дэманстравалі свае арыгінальныя вырабы, давалі адмысловыя майстар-класы, паказвалі ўвесь спектр свайго рамяства.

В. АЎДЗЕВІЧ,

вядучы метадыст  Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Читайте ещё:



Оставить комментарий