ivyenews.by

Моладзь, якая чытае, - наша будучыня. У бібліятэцы-філіяле г.п. Юрацішкі рэалізуецца новы праект

Культура и творчество

На жаль, у апошнія гады назіраецца зніжэнне колькасці чытачоў у бібліятэках. Асабліва гэта датычыцца маладога пакалення.

Сучасная моладзь мае вострую патрэбу ў хуткім і простым доступе да актуальнай інфармацыі. Гэтую патрэбу яны могуць задаволіць, актыўна асвойваючы Інтэрнет.
Многія з іх лічаць, што сёння, у стагоддзе камп'ютарных тэхналогій, адказ на любое пытанне можна лёгка знайсці ў сусветнай павуціне, а не ў кнігах, якія безнадзейна састарэлі. Ёсць і іншыя прычыны зніжэння цікавасці моладзі да чытання:многія дарослыя таксама перасталі чытаць. Падлеткі сцвярджаюць: "Бацькі чытаюць менш за нас, не разбіраюцца ў літаратуры, а галоўнае, не могуць растлумачыць, навошта трэба чытаць, самі лічаць чытанне кніг дарэмнай тратай часу". Але гэта не так. Мастацкая літаратура пашырае светапогляд, дае ўзоры паводзін, дапамагае знайсці жыццёвыя арыенціры. Чытанне - магутны сродак успрымання і разумення навакольнага свету.

Карына Пачобут

На сённяшні дзень бібліятэкі засталіся, мабыць, адзіным інстытутам, работа якога накіравана на падтрымку і развіццё чытання. Патрэбны такія метады і формы работы, якія будуць садзейнічаць прасоўванню кнігі і чытання, павышэнню статусу бібліятэкі сярод моладзі, каб юнацтва ўспрымала бібліятэку не як сховішча кніг, а як своеасаблівую мадэль свету, канцэнтрацыю чалавечага вопыту.
З мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці маладых людзей да чытання, арганізацыі вольнага часу з 2021 года ў бібліятэцы-філіяле г.п. Юрацішкі рэалізуецца праект "Моладзь, якая чытае, - наша будучыня".

Мікалай Грышукевіч

У рамках праекта працуе відэарубрыка "А што чытае моладзь?", у аснове работы якой ляжыць прынцып прасоўвання чытання ад моладзі да моладзі, які выводзіць на першы план пабудову культурнага дыялогу ў моладзевым асяроддзі. У бягучым годзе на канале Youtube было апублікавана 11 відэавыпускаў. Дык што ж чытае моладзь? У асноўным - сучасную і гістарычную прозу, творы рускай і замежнай класікі.Чытачы бібліятэкі-філіяла г.п. Юрацішкі рэкамендуюць да чытання кнігі Наталлі Міронінай, Ігара Воранава, Кацярыны Васінай, Роўшын Міні, Данііла Векава, Аляксандры Айві, Барыса Васільева і іншых.Прыходзьце ў бібліятэку-філіял г.п. Юрацішкі, дзе вы заўсёды знойдзеце для сябе нешта новае і цікавае. Чытайце кнігі! Дзяліцеся здабытымі з кніг з іншымі, тады і ваш унутраны свет будзе ўзбагачацца!

В. КЕПЕЛЬ,
бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Іўеўскай раённай бібліятэкі.

Читайте ещё:



Оставить комментарий