Язык:

Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Іўяўчанка” ў раённай бібліятэцы прысвячалася юбілею зоркі беларускай паэзіі

Культура и творчество

9 снежня 1891 года нарадзіўся Максім Багдановіч – класік беларускай літаратуры, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец, зорка беларускай паэзіі.

130-годдзю з дня нараджэння пісьменніка было прысвечана чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Іўяўчанка” ў Іўеўскай раённай бібліятэцы – літаратурна-музычны салон пад назвай “Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі”. Удзел у мерапрыемстве прымаў таксама старшыня Іўеўскай раённай ветэранскай арганізацыі Іван Станіслававіч Жыдзель.

Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з асноўнымі этапамі жыцця і творчасці М. Багдановіча, з кнігамі, прадстаўленымі на выставе “Максім Багдановіч. Пясняр чыстае красы”.

Падчас сустрэчы вялася размова аб тым, што Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай і сусветнай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў. З замілаваннем госці слухалі і самі чыталі вядомыя ўсім нам з дзяцінства вершы М. Багдановіча, якія зачароўваюць сваёй напеўнасцю і мілагучнасцю, шчырымі і хвалюючымі пачуццямі.

Чырвонай ніткай праз усё мерапрыемства прайшлі дзіўныя мелодыі песень на вершы М. Багдановіча. Прысутныя слухалі ў запісу і спявалі такія цудоўныя песні, як: “Зорка Венера”, “Вераніка”, “Слуцкія ткачыхі”, “Па-над белым пухам вішняў” і і іншыя.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.