ivyenews.by

"У краіне творчасці”. У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі ЦКіВЧ” адкрылася справаздачная выстава гурткоўцаў

Культура и творчество

20 лютага 2021 года  ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі ЦКіВЧ” адкрылася справаздачная выстава гурткоўцаў “У краіне творчасці”.

На выставе прадастаўлены работы актыўных удзельнікаў  з гуртка“Чароўныя узоры”(кір.Маргарыта Канцэвіч) і дзіцячага клуба аматараў дэкаратыўна- прыкладной творчасці “Крынічка” (кір. І.Смірнова. )

На пачатку мерапрыемства самыя актыўныя удзельнікі былі адзначаны пахвальнымі лістамі, якія адказна наведвалі званяткі   на працягу 21 года : Кнутовіч Мілана і Матвей,Станкевіч Соф’я, Зяляневіч Даніл, Мікулка Ліза, Давідовіч Аляксандр, Смірнова Яна, Мармыш Міла, Горбач Уладзіслаў.

Затым  наведвальнікам і  гурткоўцам быў  прапанаваны майстар-клас па выцінанцы “Зрабі сам”(падарунак да 23 лютага) ад  кіраўніка гуртка Маргарыты Канцэвіч. Мерапрыемства завяршылася гульнямі і  чаяпіццём.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий