ivyenews.by

Набыць вербачку на Вербную нядзелю магчыма ў аддзеле рамёстваў і традыцыйных культур Іўеўскага ЦКіВЧ

Культура и творчество

Расці, як вярба! Маем на ўвазе, не толькі здароўе і фізічную форму, але і духоўную прыгажосць.

Чаму такое пажаданне? Набліжаецца Вербная, або Пальмовая нядзеля – адно з самых любімых у народзе хрысціянскіх святаў. Яна адзначаецца за тыдзень да Вялікадня.

Вербная нядзеля супадае з вясновым абуджэннем прыроды і жаданнем чалавека палепшыць сваё жыццё.

Ціхае сямейнае свята - Вербную нядзельку-  ўпрыгожыць малітва і галінка вярбы.

Вярба - вястун вясны, дабра і святла. Яна сімвалізуе само жыццё, аберагае дом ад няшчасцяў, бедстваў, хвароб.

Для славян вярба ўвасабляе здароўе, урадлівасць і жыццевую сілу.

Зусім хутка вы прыйдзеце ў храм з вербачкамі, а потым асвячоныя там  галінкі будзеце захоўваць на працягу ўсяго года, ўпрыгожыце імі абразы і “чырвоныя куты”.

Набыць вербачку на свой густ прапаноўваем  ў аддзеле раместваў і традыцыйных культур Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу. Дарэчы там наогул магчыма добра адпачнуць: наведаць новыя выставы, паўдзейнічаць у майстар-класе.

Спыталіся у загадчыка аддзела Ірыны Смірновай, што ў іх цікавага напярэдадні свята.

І.Р. Смірнова:

-Адразу хачу падзяліцца добрай навінай: у нас адбылося сумеснае пасяджэнне клуба майстроў “Скарбніца” і дзіцячага аматарскага аб’яднання “Крынічка”.

Этна-вечарына “Наша хата майстрамі багата” дазволіла і маладым майстрам, і дарослым паглыбіцца ў непаўторны свет народнай творчасці.

Таленавітыя аўтары прынеслі свае новыя вырабы на выставу і нават навучылі майстэрству іх стварэння   пачынаючых маладых майстроў.

 Работнікі аддзела раместваў і традыцыйнай культуры прапанавалі прагляд выставы “Вялікодны падарунак” і майстар-клас па вырабу вялікодных упрыгожванняў да вярбы з розных матэрыялаў (паперы, саломы, тэкстылю) у традыцыйным і сучасным стылі.

Аддзел раместваў запрашае ўсіх жадаючых таксама наведаць нашу выставу, палюбавацца прыгажосцю і набыць вярбу.

Вы убачыце непаўторныя вазы са скуры (аўтар Таццяна Малочка); цудоўную вышыўку (Валянціна Біскуп); прыгожую выцінанку (Ларыса Багушэвіч), вяселых дамавікоў з тэкстылю (Ірына Шчэрбачэвіч), кветкі, кошыкі з лазы (Аміня Шабановіч).

 Жыхарам раёна, напэўна, прыемна будзе ведаць, што выстава-кірмаш “Вялікодная вярба” працуе ў сектары раместваў і традыцыйнай культуры аграгарадка Геранены. Свае вырабы на суд наведвальнікаў дэманструюць Наталія Дунай, Маргарыта Канцэвіч, Ірына Смірнова, Вера Чурэйна.

Ірына Халява

Фота Станіслаў Зянкевіч

Читайте ещё:



Оставить комментарий