ivyenews.by

Іўеўскія дранікі прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю

Культура и творчество

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь разгледжана пытанне аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Стравы з таркаванай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншыя) – традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Гродзенскай вобласці”. 

Носьбіты традыцыі і маладыя гаспадыні Гродзеншчыны прадставілі для дэгустацыі “дранікі”, “бульбяныя бліны” з Іўеўскага і Лідскага раёнаў, “банды на дубовых лісцях” - з Ваўкавыскага раёна, “бульбяную бабку” -з Гродзенскага раёна.

Носьбітамі традыцыі прагатавання  страў з таркаванай бульбы на Іўеўшчыне з’яўляюцца Алена Нехведовіч з г.Іўе (бульбяныя аладушкі), Наталля Чакавая з аг. Лелюкі (дранікі па-лелюкінску), Святлана Варанюк і Валянціна Буцько з в. Бакшты (дранка і дранікі).

Для дэгустацыі на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады дранікі па-лелюкінску прыгатавала Наталля Аляксандраўна Чакавая - маладая гаспадыня з аг. Лелюкі (сектар культурна-масавай і асветніцкай работы). 

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий