ivyenews.by

Іўеўская раённая бібліятэка сярод пераможцаў ХХХ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

Культура и творчество

Сярод пераможцаў ХХХ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” ў намінацыі “За пошукавую і даследчую работу” дыпломам першай ступені адзначана Іўеўская раённая бібліятэка.

Супрацоўнікамі ўстановы праведзена вялікая пошукавая работа, якая прысвячалася Ільдэфонсу Бобічу, святару, пісьменніку, асветніку. У выніку знойдзены рукапіс “Гісторыя Івейскай парафіі”, 10 рарытэтных выданняў з экслібрысам; выяўлены 2 рэфераты, тэкст артыкула з газеты “Беларус” (на беларускай мове ў лацінскай графіцы); 1-я і 3-я часткі працы “Нядзельныя Евангеллі і навукі” – першага сучаснага беларускага падручніка для каталіцкага духавенства (на беларускай мове ў лацінскай графіцы) і інш. З касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла ў фонд раённай бібліятэкі перадалі ксеракопію рукапіса вершаў, якія ніколі і нідзе не выдаваліся, таму прадстаўляюць вялікую каштоўнасць.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий