Язык:

Паэты думаюць услых, а ўвесь свет іх падслухоўвае

Культура и творчество

Мы ўжо не раз адзначалі, што Іўеўскі музей нацыянальных культур стаў для нашага горада тым самым месцам, дзе віруе культурнае жыццё, дзе ў добры час можна сустрэць танцораў і музыкантаў, краязнаўцаў і навукоўцаў, паэтаў і пісьменнікаў… Гэткі своеасаблівы культурны салон. І цудоўна! Нам вельмі не хапала такога месца…

А паколькі яно ёсць, то ёсць і падзеі, якія ў ім адбываюцца. Апошнім разам, у гэтыя кастрычніцкія дні, у музеі іўяўчане сустрэліся з цікавымі, творчымі асобамі - вядомымі паэтамі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным, якіх запрасіла ў госці дырэктар музея Ірына Анатольеўна Халява, яшчэ са студэнцкага юнацтва захопленая паэзіяй Л. Дранько-Майсюка.
Тонка, кранаюча, прыгожымі словамі вітала паэтаў на іўеўскай зямлі Ірына Анатольеўна. Яна прамовіла словы Бярнарда Шоу: "Паэты думаюць услых, а ўвесь свет іх падслухоўвае". Вось і мы далучыліся да тых думкаў услых.


Пясняр хараства, тонкі лірык, Леанід Дранько-Майсюк прыйшоў у літаратуру, каб сказаць сваё слова пра непаўторнасць імгненння і непахісную красу вечнасці, пра прыгажосць і каханне. Напэўна, гэта не здарма. У Давід-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці кветкі запаўнялі ўсё наўкол. Людзі жылі з таго, што вясной прадавалі насенне кветак, а сваім дзецям, якія прасілі купіць ім цацкі, гаварылі:" Глядзіце на кветкі - гэта самыя лепшыя цацкі ў свеце". Гэтая прыгажосць збіралася ў душы, каб потым вырвацца ў свет шчырай, тонкай лірыкай.
Пасля заканчэння школы будучы паэт працаваў на мясцовым заводзе слясарна-мантажных інструментаў. Друкаваў вершы ў Столінскай раённай газеце. У 1975 годзе паступіў на завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя Максіма Горкага ў Маскве, а пасля службы ў арміі перавёўся на дзённае.
З 1982 года працуе ў Мінску ў выдавецтве "Мастацкая літаратура". Са жніўня 2002 года займаецца толькі пісьменніцтвам. Зараз працуе ў новым літаратурным часопісе "Верасень", які друкуе і пачынаючых літаратараў, і знакамітых.
Другі госць музея Эдуард Акулін з'яўляецца рэдактарам часопіса "Верасень", вядомы паэт, бард, перакладчык, удзельнік паэтычных і песенных фестываляў, аўтар шматлікіх публікацый.
Закончыў гісторыка-філалагічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны, затым аспірантуру Інстытута літаратуры НАН Беларусі. 11 гадоў працаваў загадчыкам філіяла Літаратурнага музея Максіма Багдановіча "Літаратурная хатка", затым - загадчыкам аддзела паэзіі журнала "Полымя". На працягу некалькіх гадоў з'яўляўся намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў. Зараз - рэдактар журнала "Верасень".
Быў падчас сустрэчы вельмі цёплы, разумны момант з падачы музея. Нядаўна тут прайшла выстава "Паэты Гродзеншчыны", прысвечаная 70-годдзю ўтварэння вобласці. У рамках выставы музей аб'явіў конкурс "Паэты Іўеўшчыны", на які адгукнуліся пачынаючыя паэты, падлеткі, вучні ўстаноў адукацыі.


Пераможцаў гэтага конкурсу Сафію Сафарэвіч, Крысціну Тулько, Максіма Побаля (Іўе, СШ), Таццяну Канарскую (Юрацішкаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа), Яна Балунду і Ганну Паўлоўскую (гімназія №1 горада Іўе) ўзнагароджвалі на сустрэчы са знакамітымі паэтамі. Як разумна, як цудоўна, як запамінальна!
- Я віншую вас, паэты, - сказаў Леанід Дранько-Майсюк, - пішыце паводле законаў нашага беларускага хараства.
І вочы дзяцей загарэ-ліся. Безумоўна, гэты момант і гэтыя словы застануцца ў памяці на ўсё жыццё.
Спачатку госці-паэты выказалі сваё шчырае захапленне нашым горадам, у якім яны апынуліся ўпершыню:
- Мы ажно ахнулі: "Божа мой!" Заходне-беларускі менталітэт ва ўсім. Як чыста, як прыгожа, якія людзі прыгожыя жывуць у гэтым слаўным мястэчку! Як яно напомніла мой Давід-Гарадок, - сказаў Леанід Дранько-Майсюк. Як быццам на радзіму вярнуўся…


Паэты чыталі свае вершы. Эдуард Акулін спяваў свае песні. Сустрэча была напоўнена святлом паэзіі і мастацтва.
І амаль самае галоўнае: Іўе мае верш ад паэта, які напісаў вершы да песні Ігара Лучанка "Полька беларуская" і іншых. Ад паэта, які бачыць свет у сваім гуманным бачанні, які ў сваім апавяданні-эссэ "Анёлак і я" напісаў: "Па-сапраўднаму прыгожы той, хто не схіляецца перад хамствам і хто кахае".
Гэтая сустрэча была прасякнута не толькі шчырасцю, высокай паэзіяй, але і сапраўдным патрыятызмам. Менавіта такія мерапрыемствы выхоўваюць беларускасць, людскасць ды і душу.
А зараз чытайце верш пра Іўе Леаніда Дранько - Майсюка:
Калі гэта сон, то праўдзівы сон.
Адвечны сон, векавы:
Іўе любіў Казімір - Ягелон -
Князь усяе Літвы!
Воблік яго з гістарычнае цьмы
Свеціцца і таму
Іўе па-княжацку любім і мы,
Верныя месцу свайму!

В. ГУЛІДАВА.
Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.