Язык:

"Народны майстар года" жыве ў Геранёнах

Культура и творчество

13 студзеня у абласным цэнтры - горадзе Гродна - ушаноўвалі прадстаўнікоў творчых прафесій - лаўрэатаў прэміі імя  Аляксандра Дубко абласнога выканаўчага камітэта " За творчыя дасягненні ў галіне  культуры і мастацтва”.

З 1999 года існуе гэтая прэмія і яе атрымала больш як 200 чалавек - самых творчых і таленавітых, самых яркіх прадстаўнікоў галіны культуры і мастацтва, якія сваімі поспехамі, сваёй творчай апантанасцю, сваёй самаадданай працай на ніве культуры і мастацтва славяць родны край, яго людзей, адраджаюць і захоўваюць культуру рэгіёна, не даюць кануць у небыццё і матулінай мове, і мату-лінай песні, нясуць друкаванае слова чытачам, вучаць мастацтву дзяцей, пішуць вершы і кнігі… Карацей кажучы, вобласць віншавала людзей, без працы якіх  жыццё мела б толькі шэрыя фарбы.

Лаўрэатаў прэміі па-віншавалі  старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір  Краўцоў і ўдава Аляксандра Дубко Эма Нікіфараўна Дубко.

У цырымоніі віншавання прынялі ўдзел  намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Павел Скрабко і яго першы намеснік Аляксандр Версоцкі.

Гэта вельмі прыгожая цырымонія. А якія цудоўныя канцэртныя праграмы штогод  прысвячаюцца пераможцам! Напэўна, інакш і нельга. Прыгожым людзям - прыгожыя хвіліны адпачынку і радасці.

І сярод лаўрэатаў, людзей прыгожых і таленавітых - і прадстаўніца Іўеўшчыны - Юзэфа Старасціна, загадчыца Геранёнскага філіяла Іўеўскага раённага цэнтра рамёстваў, якая атрымала прэмію імя Аляксандра Дубко ў намінацыі "Народны майстар года". І на цырымонію яна прыехала з групай падтрымкі, якую ўзначаліла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама Вольга Чаславаўна Барко.

Юзэфа Эдвардаўна - яркі прадстаўнік людзей творчых, умелых, якія  сваёй дзейнасцю робяць усё дзеля таго, каб захаваць рэгіянальныя рамёствы і традыцыі, навучыць ім маладое пакаленне, паказаць людзям, у якім прыгожым і непаўторным сваёй культурай, рамёствамі, народным мастацтвам і традыцыямі краі мы жывём.

Юзэфа Старасціна -  унікальны майстар саломапляцення, якая займаецца гэтым сонечным мастацтвам больш як дваццаць гадоў. Яе саламяныя вырабы - гэта вялікае мноства вобразаў, кампазіцый, тэм. І ўсе вырабы маюць прыгожыя вытанчаныя формы, зроблены з  вялікім мастацкім густам, у іх адчуваецца любоў творцы да свайго мастацтва, цеплыня і прыгажосць яе душы. Юзэфа Эдвардаўна стварыла калекцыю лялек у нацыянальных строях, брэндавыя сувеніры Іўеўшчыны.

Паслядоўным вынікам творчай работы майстрыцы з'явілася тое, што ў 2009 годзе Юзэфа Старасціна была прынята  ў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці.

Шмат перамог і ўзнагарод розных (і самых высокіх рэспубліканскіх) узроўняў вянчаюць яе  творчую працу.

А прэстыжная прэмія імя Аляксандра Дубко яшчэ раз падкрэсліла яе самабытнасць, высокі прафесійны ўзровень, талент, адданасць любі-май справе, што і паставіла яе  майстэрства на такую вышыню.

З узнагародай, Майстар!

В. ГУЛІДАВА.

Фота І. Смірновай.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.