Язык:

Даніна павагі слову і духоўнасці (фотарэпартаж)

Культура и творчество

Даніна павагі традыцыям беларускага друкаванага слова, духоўнасці і самабытнасці - усё гэта Дзень пісьменства.

Сёлета яго на працягу двух дзён прымаў  Шчучын - горад з багатым гістарычным мінулым, зямля, якая падаравала свету знакамітых мастакоў і паэтаў, вучоных і мысліцеляў, палітыкаў і рэвалюцыянераў. Канстанцін Тызенгауз, Валерый Врублеўскі, Казімір Аль-хімовіч, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Чэслаў Немэн - гэта толькі малая колькасць людзей, які знайшлі сусветную славу і прызнанне.

Да  Дня беларускага пісь-менства было адноўлена больш за 50 аб'ектаў. Сярод іх Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі. Урачыстае адкрыццё ўстановы адбылося ў першы святочны дзень. Крыху раней, 31 жніўня, жыхарам горада быў зроблены яшчэ адзін вялікі падарунак - кніжны магазін "Несцерка". Ён размясціўся ў будынку Дома гандлю на плошчы каля 50 кв. м. Невялікі, але вельмі патрэбны новы сацыяльны аб'ект ААТ "Белкніга". 

Раней шчучынцы маглі купіць кнігі толькі ў невялікіх аддзелах кніжнай прадукцыі. Цяпер для жыхароў райцэнтра прапануецца шырокі асартымент  кніг і спадарожных тавараў. Акрамя таго, наведвальнікі новай крамы маюць магчымасць сумясціць карыснае з прыемным і ў працэсе выбару кніг выпіць кавы, за што магазін ужо назвалі магазінам-кавярняй. У новай краме прадукцыя размешчана па раздзелах усяго прадстаўлена больш 5 тыс. кніг, звыш 90% выданняў - беларускія.

6 верасня, у асноўны дзень святкавання,  яшчэ адно вялікае адкрыццё -  адрэстаўрыраванага Палаца князёў Друцкіх-Любецкіх. Тут размесцяцца цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, краязнаўчы музей, канферэнц-зала.

Палац у стылі неакласіцызму ўзведзены ў Шчучыне ў XIX стагоддзі па ініцыятыве князя Францішка Ксаверыя Друцкага-Любецкага. Прататыпам гэтага велічнага будынка стаў вядомы палац Малы Трыанон у Версалі. У савецкія часы ў будынку размяшчаўся Дом афіцэраў. Рэстаўрацыю былой княжацкай рэзідэнцыі ў цэнтральнай частцы Шчучына пачалі 11 гадоў таму, аднак з-за недахопу сродкаў не ўдавалася яе завяршыць.

Род Друцкіх-Любецкіх у свой час быў даволі ўплывовым. Францішак Ксаверы Друцкі-Любецкі быў вядомым дзяржаўным дзеячам, гродзенскім, а затым віленскім губернатарам, міністрам фінансаў у Каралеўстве Польскім. Менавіта па яго ініцыятыве быў пабудаваны Аўгустоўскі канал.

На ўрачыстым адкрыцці свята прывітальнае слова яго ўдзельнікам ад імя Прэзідэнта Беларусі  Аляксандра Лукашэнкі зачытаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі:  "Гэта свята тых, хто з павагай ставіцца да роднага слова, духоўных здабыткаў нашага народа, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры. Яно пачало свой шлях у далёкім 1994 годзе са старажытнага Полацка і прайшло праз усю Беларусь. Сёлета святочную эстафету прымае Шчучын - адзін з прыгажэйшых гарадоў Гродзеншчыны, непаўторная утульнасць якога створана нястомнай, плённай працай яго жыхароў.

Амаль што 500-гадовая гісторыя беларускага кнігадрукавання сведчыць аб вялікім укладзе нашай краіны ў сусветную скарбніцу ведаў, і сёння ў час імклівага развіцця інфармацыйных тэхналогій  кніга і шчырае мастацкае слова па-ранейшаму застаюцца запатрабаванымі сучасным грамадствам.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў удзельнікам Дня беларускага пісьменства "творчага натхнення і работы на карысць грамадства".

Віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы падзякаваў усім, хто ўдзельнічаў у арганізацыі свята, і адзначыў, што "з часоў Еўфрасінні Полацкай і Францыска Скарыны кніга была для беларусаў крыніцай ведаў, асветы, надзейным падмуркам,  фундаментам развіцця грамадства". Паводле яго слоў, толькі ў мінулым годзе выйшла 11 тыс. кніг і брашур агульным тыражом 30 млн. экзэмпляраў.

Сучасная беларуская культура нараджаецца на нашых вачах намаганнямі сённяшніх пісьменнікаў, паэтаў, журналістаў, выдаўцоў. Такую думку падкрэсліў, выступаючы на адкрыцці ХХII Дня беларускага пісьменства, губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Краўцоў. Ён адзначыў, што для вобласці асаблівы гонар - прымаць Дзень беларускага пісьменства. "Гродзеншчына па праву гэта заслугоўвае. Гэта край магутных культурных традыцый". Уладзімір Краўцоў падкрэсліў значнасць свята для захавання гістарычнай памяці і духоўнага развіцця краіны. "Святкуючы яго, мы з гонарам ўспамінаем наша мінулае. Упэўнены, што і далей друкаванае слова будзе служыць умацаванню беларускай нацыянальнай ідэі, весці беларусаў да дабра і справядлівасці, несці святло культуры ў кожны дом", - падкрэсліў ён і пажадаў, каб "роднае слова было жаданым ў кожнай беларускай сям'і.

Затым адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў першай Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі. У гэтым годзе на атрыманне прэміі было пададзена 45 работ у сямі намінацыях. Журы вырашыла не прысуджаць прэмію ў намінацыі "Дэбют года".

Лепшым аўтарам прозы названы Уладзімір Саламаха за кнігу "І няма шляху чужога". Падчас узнагароджання аўтар адзначыў, што ў літаратуры галоўнае - пісаць не для сябе, а для чытача і краіны.

Лепшым аўтарам паэзіі названа Тамара Краснова-Гусачэнка з кнігай "Сустрэча".

Лепшы публіцыст - Міхаіл Шыманскі.

Літаратурным крытыкам года названы Дзяніс Марціновіч. Прэмію ён атрымаў за кнігу "Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча".

У намінацыі "Літаратура для дзяцей і юнацтва" лаўрэатам стала Ганна Скаражынская-Савіцкая з кнігай казак "Надзейка-чарадзейка".

Прэміі за драматургію ўдастоена Наталля Голубева за цыкл перадач "Зваротны адлік" на тэлеканале АНТ.

Падчас цырымоніі на сцэне адбылася мастацка-тэатралізаваная пастаноўка "Квітней, Беларусь наша родная". Гучалі беларускія песні, вершы, акцёры разыгрывалі тэматычныя сцэны, гледачы ўбачылі нацыянальныя танцы ў выкананні лепшых танцавальных калектываў краіны, хору імя Цітовіча, маладых выканаўцаў.

Акрамя ўрачыстай часткі госці свята даведаліся, на чым раней друкавалі кнігі і сушылі газеты, а таксама ўпершыню змаглі ўбачыць рэдкія выданні з прыватных калекцый. Акрамя таго, тут прэзентавалі новыя кнігі беларускіх пісьменнікаў, а таксама прыхільнікі змаглі асабіста пазнаёміцца з сучаснымі аўтарамі.

Моладзь на Дні пісьменства таксама не сумавала. Каля палаца з тэатралізаваным прадстаўленнем выступілі рыцарскія клубы і ансамблі сярэднявечнай музыкі і танцаў, а на маладзёжнай пляцоўцы - танцоры брэйкданса, хіп-хоп і іншых напрамкаў. Увесь дзень на свяце працаваў горад майстроў, праходзілі розныя майстар-класы, а таксама конкурсы і спартыўныя спаборніцтвы.

Завяршыўся Дзень беларускага пісьменства канцэртам і феерверкам. Наступнае літаратурнае свята ў 2016 годзе пройдзе ў Рагачове.

Нашы землякі на свяце.

Іўяўчане на Дне беларускага пісьменства ў Шчучыне займалі сваё пачэснае месца. Рэдакцыя газеты "Іўеўскі край" прымала ўдзел у выставе сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай вобласці. Нашу газету наведвальнікам павільёна прэзентавала сама княгіня Ева. Усім, хто зацікавіўся нашым выданнем, прапанавалася пакінуць свае ўражанні ў спецыяльным альбоме і сфатаграфавацца з самой уладальніцай Іўя, што прыйшлося ўсім да спадобы.

Іўеўская раённая бібліятэка разам з мясцовым краязнаўцам Іванам Мечыслававічам Буйко прадставіла на суд гасцей свята школьныя прыналежнасці розных гадоў. І тут жа сабрала немалую колькасць гледачоў. Акрамя таго, як паведамлялася раней, бібліятэкары раёна прынялі ўдзел у конкурсе на лепшую самаробную кнігу, і іх старанні не засталіся незаўважанымі.  Дыпломам І ступені быў   узнагароджаны творчы калектыў (кіраўнік  святлана Абрыеўна Мірончык) за перамогу ў абласным конкурсе "На лепшую самаробную кнігу" ў намінацыі "На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) з калекцыі рэдкіх выданняў".

 Дыплом ІІ ступені атрымала Святлана Мікалаеўна Іванова (загадчык  бібліятэкі-філіяла аг.Суботнікі) за перамогу ў абласным конкурсе "На лепшую самаробную кнігу" ў намінацыі "На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) беларускага аўтара

Работнікі культуры завіталі на свята друкаванага слова з тэатрам гульні "Зялёная фурманка", які весяліў дзяцей тэатралізаванай гульнёвай праграмай. На галоўнай пляцоўцы свой талент удзельнікам свята дарыў народны ансамбль "Юрацішкаўскі кірмаш". 

Народныя майстры Іўеўскага раёна са сваімі творчымі работамі размясціліся ў Горадзе майстроў. Былі прадстаўлены творчыя работы Ірыны Смірновай, Веры Чурэйна, Юзэфы Старасцінай, Марыі Пякшы, Ганны Пуйдак, Валянціны Буцько, марыі Скрыпскай. І патрэбна сказаць, іх уменні і талент не засталіся незаўважанамі. Старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўген Сахута адзначыў афармленне іўеўскага святочнага падворка як лепшага на свяце.

Галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, ДУК "Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці" падведзены вынікі абласнога конкурсу па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве "Маладыя таленты Панямоння". Дыпломамі ІІІ ступені ўзнагароджаны Юна Камарова (сектар КМіАР аг.Дайліды) і Мікіта Андрыянаў (аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры г.Іўе).

Спецыяльныя прызы за адраджэнне традыцыйных  відаў рамёстваў атрымалі ўдзельнікі гурткоў: Мікалай Боська (гурток па лазапляценні  аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы в.Бакшты) і Дзіма Юруш (гурток па саломапляценні і вышыўцы сектара рамёстваў і традыцыйнай культуры аг. Геранёны).

Дыпломам "Дэбют" узнагароджана  Марыя Скрыпская, мастацкі кіраўнік АКМіАР аг.  Ліпнішкі, за ўдзел у абласным адкрытым свяце-конкурсе "Папяровы вернісаж" у рамках рэспубліканскага Дня беларускага пісьменства ў намінацыі "Выцінанка".

Прыемнай навіной сталі дзве перамогі навучэнкі гімназіі №1 г. Іўе Аляксандры Ашэйчык у рэспубліканскім конкурсе юных чытальнікаў "Жывая класіка" і "Паэзія роднай зямлі", якая прывезла са Шчучына два адпаведных дыпломы.

І. БУТУРЛЯ.

С. ЗЯНКЕВІЧ, Т. БОЛАТАВА (фота).

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.