Язык:

Конкурс "На лепшую самаробную кнігу"

Культура и творчество

ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка" прыняла ўдзел у абласным конкурсе "На лепшую самаробную кнігу". Конкурс праводзіўся ў рамках культурных мерапрыемстваў да Дня беларускага пісьменства ў г. Шчучыне. Мэтамі конкурса з'яўляліся: папулярызацыя кнігі і чытання праз творчасць і фантазію, развіццё і падтрымка навыкаў асоб, якія захапляюцца літаратурна-мастацкай творчасцю і выяўленчым мастацтвам, стымуляванне і стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчай актыўнасці сярод насельніцтва Гродзен

Конкурс праводзіўся ў намінацыях: "На лепшае мастацкае афармленне ўласнага твора", "На лепшае мастацкае афармленне (твора ці яго ўрыўка) беларускага аўтара", "На лепшае мастацкае афармленне (твора ці яго ўрыўка) з калекцыі рэдкіх выданняў". Крытэрыямі ацэнкі творчых работ былі - арыгінальнасць ідэі, граматнасць, дакладнасць зместу кнігі, наяўнасць ілюстрацый, разнастайнасць тэхнікі выканання і выкарыстаных для афармлення матэрыялаў. Усе конкурсныя работы выконваліся на беларускай мове, з прымяненнем любых матэрыялаў і любой тэхнікі, за выключэннем камп'ютарных тэхналогій.

Ад бібліятэк раёна былі прадстаўлены тры кнігі: "Слуцкія ткачыхі" Максіма Багдановіча (бібліятэка-філіял аг.Суботнікі), "Жыціе блажэннай Еўфрасінні, Ігуменні манастыра Уседзяржыцеля Святога Спаса ў горадзе Полацку" (Іўеўская раённая бібліятэка), "След на зямлі" Яўгена Карпуця (бібліятэка-філіял г.п.Юрацішкі).

Па выніках конкурсу нашы бібліятэкі сталі пераможцамі ў двух намінацыях і атрымалі ўзнагароды на святкаванні Дня беларускага пісьменства ў г. Шчучыне. Дыпломам І ступені ўзнагароджаны творчы калектыў Іўеўскай раённай бібліятэкі (кіраўнік Святлана Абрыеўна Мірончык) за перамогу ў абласным конкурсе "На лепшую самаробную кнігу" ў намінацыі "На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) з калекцыі рэдкіх выданняў". Дыплом ІІ ступені атрымала Святлана Мікалаеўна Іванова, загадчык бібліятэкі-філіяла аг.Суботнікі, за перамогу ў намінацыі "На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) беларускага аўтара".

Фотаздымкі лепшых работ размешчаны на сайце ДУК "Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага".

Віншуем з перамогай!

П. УЛАДЗІН.

 

 

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.