Язык:

Геранёнскі замак на скрыжаванні Стагоддзяў

Культура и творчество

… Ёсць месцы, якія ўжо страчаны, здаецца, назаўжды, як, напрыклад Геранёнскі замак, былая рэзідэнцыя магнатаў Гаштольдаў. Засталіся руіны і карціна замка мастака Напалеона Орды. Замак збудаваны напрыканцы 15 - пачатку 16 стагоддзя. І на той час быў магутным бастыёнам. Належаў ён спачатку канцлеру ВКЛ і віленскаму ваяводзе Войцеху Гаштольду, потым вялікім князям ВКЛ і каралям Польшчы Сігізмунду І Старому і Сігізмунду ІІ Аўгусту, потым іншым уладарам…

Зноў вярнуцца да тэмы, якой наша газеты прысвячала многія свае старонкі, аб якой пісалі Алена Смалянічэнка і іншыя нашы пазаштатныя аўтары і краяўнаўцы, нас натхніла падзея:  прыемная і годная таго, каб людзьмі звацца, "каб не страціць былое штосьці"… Па ініцыятыве аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама, а таксама за выдаткаваныя ім грошы выраблены і пастаўлены ля замкавага гарышча інфармацыйны стэнд, які павінен напомніць кожнаму, нават таму, хто не ведае былога Геранён, што праходзіць ён па гістарычных мясцінах…

На адкрыццё інфармацыйнага стэнда сабраліся: загадчыца аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  райвыканкама Вольга Чаславаўна Барко, супрацоўнікі аддзела, старшыня Геранёнскага сельвыканкама  Сяргей Мар'янавіч Бальцэвіч, работнікі культуры, мясцовы краявед  Алена Іванаўна Смалянічэнка, работнікі адукацыі, вучні мясцовай школы, моладзь.

Гэтую падзею з мэтай папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Іўеўскага раёна правялі ў рамках гісторыка-краязнаўчай акцыі  "Геранёнскі замак на скрыжаванні стагоддзяў".

На адкрыцці знака выступілі В. Барко, С. Бальцэвіч  і А. Смалянічэнка.

Вольга Чаславаўна Барко адзначыла ўсю важкасць падзеі, звязанай з адкрыццём  інфармацыйнага стэнда і зазначыла, што Геранёны займаюць пачэснае месца ў турыстычным маршруце "Золотое кольцо Ивьевщины". Яго наведваюць турысты не толькі Беларусі, але і іншых краін.

Сяргей Мар'янавіч Бальцэвіч у сваёй прамове ўспомніў пра Дзяржаўную праграму "Замкі Беларусі", заклікаў прысутных, і асабліва моладзь, зберагаць спадчыну, якую нам пакінулі  прашчуры, сівая даўніна.

Былая настаўніца, чалавек актыўнай жыццёвай пазіцыі і сапраўдная захавальніца памяці і гісторыі родных мясцін Алена Іванаўна Смалянічэнка коратка расказала гісторыю замка. А закончыла сваё выступленне словамі глыбокага зместу:

- Вывучайце сваю гісторыю. Бо не ведаючы, адкуль мы прыйшлі, мы не будзем ведаць, куды нам ісці далей…

Зімовую цішыню вёскі  нарушылі сваім выступленнем удзельнікі народнага ансамбля "Даўніна", якія таксама ў Геранёнах могуць прэтэндаваць на ролю захавальнікаў беларускасці, гісторыі, культуры рэгіёну.

Рэпрадукцыя літаграфіі Напалеона Орды ХІХ стагоддзя з рэшткамі замка паслужыла фонам для інфармацыйнага стэнду, на якім размешчаны кароткія звесткі пра падзеі, што адбываліся ў замку на працягу яго гісторыі. Уверсе паміж тэкстамі на беларускай і англійскай мовах знаходзіцца малюнак замка, дакладней - эскізная яго рэканструкцыя. Паводле меркаванняў вучоных-даследчыкаў, такі выгляд меў замак у ХVІ стагоддзі.

Гаштольды (ці Гаштавты) - гэта старажытны балтыйскі княжацкі род герба "Калюмна". Першыя звесткі аб прадстаўніках гэтага роду змешчаны яшчэ ў 1380-х гадах у крыжацкіх хроніках як "Гаштольдэндорф". Гаворыцца пра Гаштольдаў і ў пачатку праўлення вялікага князя літоўскага Гедыміна. Вялікая вядомасць да роду Гаштавтаў - Гаштольдаў прыходзіць у канцы XIV стагоддзя і звязана яна з імем Андрэя Гаштольда. Івашка (Ян) спачатку прымацаваўся пры дворы віленскага ваяводы Манівіда, пазней Ян Гаштольд быў сярод бліжэйшых паплечнікаў князя Вітаўта ў яго барацьбе за ўзнаўленне суверэнітэту ВКЛ пасля Крэўскай уніі. Энергічны характар і палітычныя ідэі пераняў яго ўнук Альбрэхт (Войцех) - не толькі самы вядомы прадстаўнік роду, але і найбольш вядомы палітычны дзеяч I-ай паловы XVI стагоддзя.

На самым версе феадальнай піраміды Вялікага Княства Літоўскага Гаштольды апынуліся яшчэ ў XV стагоддзі.  Менавіта тады ім былі падараваны цэлы шэраг маёнткаў на Ашмяншчыне. Сваёй радавой рэзідэнцыяй Гаштольды зрабілі Новыя Геранёны.

У пісьмовых крыніцах XV-XVI стагоддзяў радавая рэзідэнцыя Гаштольдаў называлася Геранёны Мураваныя (Каменныя), або Геранёны Гаштольдавы, у адрозненні ад Геранён Манівідавых (зараз - вёска Суботнікі) і Геранён Старых (зараз - вёска Зыгмунцішкі).

На старонкі гістарычных дакументаў Геранёны ўпершыню трапляюць у 1403 годзе. У той час яны знаходзіліся ва ўласнасці віленскага ваяводы Манівіда, з 1433 года з'яўляліся вялікакняжацкім дваром і належалі Вялікаму князю Літоўскаму Сігізмунду Кейстутавічу. У хуткім часе ён падарыў Геранёны і яшчэ шэраг уладанняў Яну Гаштольду. У 1493 г. Вялікі князь Літоўскі і кароль Польскі Аляксандр пацвердзіў прывілеі на права валодаць  Геранёнамі Войцеху Гаштольду, які на той час з'яўляўся адначасова канцлерам Вялікага Княства Літоўскага і віленскім ваяводай. Уласнасцю Гаштольдаў Геранёны былі да 1542 г. А затым, пасля смерці Станіслава Гаштольда, мястэчка становіцца вялікакняжацкай і каралеўскай уласнасцю. У 1576 г. у Геранёнах праходзілі сеймы, на якіх абмяркоўваліся кандыдатуры на прэстол Рэчы Паспалітай. В XVII стагоддзі гаспадарамі Геранён на некаторы час становяцца князі Пацы. Адзін з іх, князь Міхаіл Пац, у 1670 годзе Геранёны разам з Ліпнішкамі вяртае зноў дзяржаве.

Геранёны адносіліся да ліку тых мястэчак, якія мелі свой герб і валодалі Магдэбургскім правам. Магдэбургскае права Геранёны атрымалі ў 30-ыя гады  XVIII стагоддзя. А з 1792 г. яны ўжо карысталіся асабістым гербам - у зялёным полі сэрца, якое пранізаў меч. У хуткім часе Геранёны (у 1795 г.) увайшлі ў склад Расійскай імперыі. Імператрыца Екацерына II аддала мястэчка свайму фаварыту канцлеру А. Безбародка, які адразу ж прадаў іх. На працягу XIX стагоддзя Геранёны часта переходзілі з рук у рукі.

Аднак самы яркі і багаты след у гісторыі Геранён пакінулі іх сярэдневяковыя гаспадары - магнаты Гаштольды. Менавіта яны былі фундатарамі будаўніцтва тых архітэктурных узвядзенняў, якімі некалі славіліся Геранёны. Гэта, у першую чаргу, знакаміты Геранёнскі замак.

Будаўніцтва замка прыйшлося на мяжу ХV - ХVІ стагоддзяў і звязана з імем Альбрэхта (Войцеха) Гаштольда. Гэта быў асаблівы чалавек. Вырас без бацькоў (рана памерлі), адукацыю атрымаў у Ягелонскім універсітэце. Вучыўся там на 12 гадоў раней, чым Францыск Скарына, імя якога ён потым не раз успамінаў у сваіх лістах. Ніколі не забываў пра сваю "альма-матэр", шчодра выдаткоўваў грошы на патрэбы ўніверсітэта, адпраўляў туды вучыцца моладзь з Геранён. Праславіў сваё імя, як таленавіты палкаводзец, дзяржаўны дзеяч. Пэўны час быў паслом Вялікага княства Літоўскага ў краінах Заходняй Еўропы.

Сваю рэзідэнцыю ў Геранёнах ён будаваў, улічваючы ўсе апошнія дасягненні тагачаснага еўрапейскага фарціфікацыйнага мастацтва. Многія потым адзначалі, што замак Гаштольдаў у Геранёнах меў незвычайны, загадкавы, запалохваючы і непрыступны выгляд, і не быў падобным ні на што іншае ў тагачасных Літве і Беларусі.  Ён стаў правобразам тых бастыёнаў і бастыённай сістэмы ўмацаванняў, якія знойдуць на Беларусі самае шырокае прымяненне ў другой палове XVI і асабліва ў XVII стагоддзі. Да абарончага рова перад брамай прымыкаў абнесены каменнай сцяной таксама каменны касцёл, які быў узведзены ў 1529 годзе. У выпадку ваеннай небяспекі храм з'яўляўся дадатковай перашкодай на шляху ў замак.

Замку не наканавана было захавацца да сённяшніх дзён. Яго моцна разрушылі падчас руска-польскай вайны 1654-1667 гг., затым хутка адбудавалі. У пачатку XIX стагоддзя ён пуставаў, а ў сярэдзіне стагоддзя яго пачалі разбураць. Камень выкарыстоўваўся для  ўзвядзення будынкаў у Ліпнішках. Наполеон Орда намаляваў толькі сцены башняў не вышэй першага яруса. А касцёл існуе і зараз. Пабудаваны ў 1529 годзе, ён спачатку выконваў ролю замкавой капліцы. Пасля перебудавання ў 1771 годзе яго інтэр'ер змяніўся. 

… Менавіта замак і касцёл былі сведкамі кахання стагоддзя (так назавуць гісторыкі падзеі тых дзён)  - каханне польскага караля Сігізмунда II Аўгуста і прыгажуні-літвінкі Барбары з роду Радзівілаў.

Альбрэхт Гаштольд доўга меў варожыя адносіны з Радзівіламі. Крокам да міру стала сватанне яго сына Станіслава да юнай дачкі Юрыя Радзівіла Барбары. У 1537 годзе маладыя ўзялі шлюб у новым Геранёнскім касцёле. Праз некалькі год Станіслаў Гаштольд памірае.

У 1543 годзе ў замак прыехаў тады яшчэ сын караля Польшчы, кароль Літвы Сігізмунд Аўгуст. Каралевічу прыйшлася да спадобы маладая ўдава. Барбара адказала ўзаемнасцю. Закаханыя тайна павянчаліся. Калі ж іх тайна праз некалькі год была адкрыта, яна ўскалыхнула і Літву, і Польшчу. Усе былі супраць, лічылі, што яму патрэбна жонка з каралеўскіх дынастый. Гэта ўмацавала б і краіну, і трон… Аднак каханне перамагло тыя абурэнні - Барбара ў снежні 1550 г. была каранавана, як каралева Каралеўства Польскага. А ўсяго праз паўгода яна памерла. Хвароба была невядомай і вельмі цяжкай. Асобныя гісторыкі і пісьменнікі (у прыватнасці, польская пісьменніца Галіна Аўдзерская ў рамане "Каралева Бонна") робяць высновы наконт таго, што нежаданую нявестку атруціла каралева-маці Бона Сфорца. Яна мела ў сваіх каранях і прадстаўнікоў роду Медзічы, яды і атручванні ў якіх былі ўведзены ў ранг мастацтва.

Па завяшчанню самой Барбары, труну з яе целам павезлі з Кракава ў Вільню. Няўцешны кароль усю дарогу прайшоў пешшу. Пахавалі Барбару Радзівіл, каралеву Каралеўства Польскага, ў Кафедральным саборы Вільні на плошчы Гедыміна. Саркафаг з яе муміяй знаходзіцца там і зараз.

... Вось якое месца спрабуем мы зберагчы для нашчадкаў.Час сатрэ з твару зямлі апошнія камяні руін. Але яшчэ не адно пакаленне геранёнцаў будзе расказваць легенду аб вялікім каханні ўдавы Гаштольда Барбары з роду Радзівілаў і караля Польшчы і Літвы Аўгуста Сігізмунда ІІ. Гэта было каханне веку, гэты была прыгожая казка аб прыгожых пачуццях, якім наканавана было скончыцца заўчаснай смерцю чароўнай геранёнскай пані. І дзяўчынкі-падлеткі будуць наведваць гэтыя месцы, каб загадаць тут свае самыя запаветныя жаданні і светлыя мары і свята паверыць, што зорка Барбары на небасхіле будзе дапамагаць іх першаму і такому чыстаму пачуццю…

В. ГУЛІДАВА.

Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.