ivyenews.by

Вясковае свята - і сляза, і ўсмешка. Жыхары вёскі Пятровічы з удзячнасцю да працаўнікоў сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Дайліды

Культура и творчество

Прыгожае свята зладзілі ў нядзелю для жыхароў вёскі Пятровічы таленавітыя працаўнікі сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Дайліды. 

З іх вуснаў гучалі прыемныя словы і цудоўны спеў, якія то выклікалі ўсмешку, то краналі сэрца і прабівалі на слязу.
Мала засталося карэнных жыхароў у гэтай весцы, але прыязджаюць у бацькоўскія хаты дзеці, працягваючы сувязь пакаленняў і захоўваючы традыцыі.
Свята вёскі аб'яднала людзей, яны актыўна ўключыліся ў прадстаўленую канцэртную праграму "Люблю цябе, мой родны край", спявалі і нават танцавалі з артыстамі.
Дзякуем Таццяне і Генадзю Рынгелям, Валянціне Нехвядовіч за іх душэўнасць і шчырасць, за падараваны прыемны настрой!

В. Галавенка.

Читайте ещё:



Оставить комментарий