ivyenews.by

Да вытокаў кніжнасці. Напярэдадні святкавання Дня беларускага пісьменства ў інфармацыйна-бібліятэчным цэнтры Лелюкінскай СШ прайшла літаратурная гасцёўня

Культура и творчество

Пачатак восені – гэта час адкрыцця і новых ведаў. Школьнікі адкрываюць кнігі за партай, а аматары беларускага слова – на традыцыйным і доўгачаканым свяце – Дні беларускага пісьменства і друку, якое  ўжо амаль тры дзесяцігоддзі адзначаецца ў першую нядзелю верасня. 

 Дзень беларускага пісьменства – адзін з самых яркіх культурных святаў. Гэта свята, якое набыло міжнародны аўтарытэт, якое з нецярплівасцю чакаюць, за права прыняць якое змагаюцца шматлікія беларускія гарады.

Напярэдадні святкавання Дня беларускага пісьменства ў інфармацыйна-бібліятэчным цэнтры Лелюкінскай сярэдняй школы Іўеўскага раёна для навучэнцаў 9 класа прайшла літаратурная гасцёўня "Да вытокаў кніжнасці". Рабяты даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра выдатных беларускіх асветнікаў. Таксама яны пазнаёміліся з традыцыяй святкавання Дня беларускага пісьменства ў Беларусі. Даведаліся, што за час правядзення свята набыло агульнанацыянальны статус, стала значнай падзеяй у культурным жыцці краіны і ў 2022 годзе святочныя мерапрыемствы пройдуць у г .Добрушы. У чытальнай зале бібліятэкі ўдзельнікі гасцёўні пагарталі самаробную кнігу пра Францыска Скарыну,  азнаёміліся з тэматычнымі выставамі “Беларуская кніга: шляхам стагоддзяў” і “Творы беларускай літаратуры”, апашняя з якіх прысвечана пісьменнікам-юбілярам гэтага года.

Што такое наша спадчына? Гэта рукапісы і храмы, кнігі і абразы, словы і рэчы – у іх сэнс жыцця, знойдзены нашымі продкамі-творцамі.

Паклонімся ж нізка, да самай зямлі, тым, хто данёс да нас  адзін з найдаражэйшых скарбаў – жывое роднае слова ў надзеі, што мы прымем яго з удзячнасцю і перададзім сваім дзецям, унукам, праўнукам.

Вольга Балановіч
класны кіраўнік 9 класа
Лелюкінскай сярэдняй школы

Читайте ещё:



Оставить комментарий