ivyenews.by

Сайт Музея Максіма Багдановіча атрымаў Дыплом Інтэрнэт-прэміі"ТІБО-2016"

Культура и творчество

21 красавікаў Мінску адбылася цырымонія ўручэння штогадовых Інтэрнэт-прэмій"ТІБО-2016". У намінацыі "Культура і мастацтва" другое месца заняў Інтэрнэт-рэсурс Музея Максіма Багдановіча www.bagdanovichmuseum.by. Конкурс Інтэрнэт-прэмія міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі ТІБО з’яўляецца прафесіянальнай прэміяй, якая штогадова прысуджаецца сеткавым працам, створаным у нацыянальным сегменце глабальнай сеткі Інтэрнэт, за значныя сацыякультурныя, тэхналагічныя і мастацкія дасягненні ў вобласці інфармацыі, культуры, мастацтва і адукацыі. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ "Тэхніка і камунікацыі". Распрацоўшчыкам сайта Музея Максіма Багдановіча з’яўляецца вэб-студыя"Іквадарт".

По материалам сайта Гродненского облисполкома.

Читайте ещё:



Оставить комментарий