Язык:

Гучыць Цётчына слова

Культура и творчество

15 ліпеня 2016 года спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння беларускай паэтэсы, грамадскага  і палітычнага дзеяча Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння Алаізы Пашкевіч. 

Нарадзілася яна ў фальварку Пешчын на Шчучыншчыне ў сям'і заможнага селяніна. Скончыла Віленскае прыватнае вучылішча В. Прозаравай. У 1902 г. паехала ў Пецярбург, дзе экстэрнам здала экзамены за поўны курс Аляксандраўскай жаночай гімназіі і паступіла на курсы А. Ф. Лесгафта (там рыхтавалі выхавацелек і кіраўніц фізічнай адукацыі). Стала адной з заснавальніц партыі Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1904 г. пакінула курсы, вярнулася ў Вільню. Арганізоўвала рабочыя гурткі, пісала і распаўсюджвала антыўрадавыя пракламацыі, выступала на мітынгах і сходах. Вымушана была эмігрыраваць у Галіцыю, якая тады была часткай Аўстра-Венгерскай імперыі. Жыла ў Львове, дзе паступіла вольнаю слухачкай на філасофскі факультэт універсітэта. У 1906 г. у Жоўкве (каля Львова) надрукавала зборнікі вершаў "Хрэст на свабоду" і "Скрыпка беларуская". Нелегальна прыязджала ў Вільню, удзельнічала ў выданні газеты "Наша доля", у першым нумары якой было надрукавана яе апавяданне "Прысяга над крывавымі разорамі". У 1908-1909 гг. жыла ў Кракаве, вучылася на гуманітарным аддзяленні Ягелонскага універсітэта. У 1911 г. выйшла замуж за актыўнага дзеяча літоўскай сацыял-дэмакратыі С. Каўрыса і вярнулася на радзіму, дзе з вялікім энтузіязмам уключылася ў грамадска-асветніцкую дзейнасць. 3 тэатрам I. Буйніцкага выступала ў розных кутках Беларусі, стала заснавальнікам і рэдактарам першага беларускага часопіса для дзяцей і моладзі "Лучынка". У час Першай сусветнай вайны Цётка працавала сястрой міласэрнасці ў тыфозным салдацкім бараку ў Вільні. У пачатку 1916 г. едзе да бацькоў, аказвае медыцынскую дапамогу землякам, якія гінулі ад эпідэміі тыфу. Не ўсцераглася і сама: захварэла на тыф і 5 лютага 1916 г. памерла.

Палымяная творчасць Цёткі пачалася не на голым месцы: яна ўвабрала ў сябе дэмакратычныя ідэі і прынцыпы папярэднікаў, і перш за ўсё Ф. Багушэвіча. Нават назва яе зборніка "Скрыпка беларуская" асацыіруецца з назвамі зборнікаў Ф. Багушэвіча "Дудка беларуская" і "Смык беларускі". I калі Ф. Багушэвіч хацеў адшукаць "такой вадзіцы ды з такой крыніцы, што як хто нап'ецца, дык вольным стаецца", то Цётка марыць "зярном пшаніцы ўпасць на ніўкі вёскі, зазалаціцца без мятліцы, даць хлеб смачнейшы трошкі". Але Цётка, у адрозненне ад Ф. Багушэвіча, жыла ў іншы час. Рэвалюцыя дапамагла таленту паэтэсы адкрыцца перад людзьмі, абудзіла няўрымслівае жаданне данесці праўду да свядомасці працоўных, выказаць яе голасна, ледзь не на ўвесь свет.

Бурлівы, кіпучы 1905 год цалкам захапіў Цётку. "Люблю ўраганы... У буры я адчуваю рай", - прызнаецца паэтэса. Раз'юшанай марской стыхіяй здаецца ёй рэвалюцыя ў вершы "Мора" (яго падзагаловак "Рэвалюцыя народная"), Шырокае, неабсяжнае мора становіцца неспакойным. Грыміць гром - і хвалі ўспененага мора ўздымаюцца да неба, рвуць берагі, змываюць векавыя горы і скалы.

Паэзія Цёткі, якую можна ўпэўнена назваць летапісам рэвалюцыі 1905 г., уздымала рэвалюцыйны дух народа, паказвала сілу і моц працоўнага чалавека, які яшчэ так нядаўна пакорліва цярпеў прыніжэнне і прыгнёт. У вершы "Вера беларуса" паэтэса сцвярджае, што беларускі народ стаіць на парозе сваёй свабоды, што яшчэ адзін націск - і падуць ланцугі.

Пасля паражэння рэвалюцыі 1905-1907 гг. Цётка не губляе надзеі на перамогу, верыць у непазбежнасць новай рэвалюцыі. Праўда, у новых творах не адчуваецца былога рэвалюцыйнага хвалявання, але паэтэса верыць, што яе песня ажыве "з стотысячнай сілай". Сваю веру ў будучую рэвалюцыю яна выказала ў алегарычным вершы "Бура ідзе". У творчасці пазнейшага перыяду адлюстроўваюцца горкія пачуцці і перажыванні паэтэсы, якія яна зведала ў эміграцыі. З'яўляюцца творы медытатыўнага і элегічнага характару ("На магіле", "3 чужыны", "Грайка"). У іх пераважаюць матывы журбы, смутку, філасофскія разважанні аб жыцці і смерці, дружбе і каханні. 

У гэты перыяд асабліва прыкметнай становіцца сувязь творчасці паэтэсы з вуснай народнай творчасцю ("Вясковым кабетам", "Гаданне", "Сірацінка"). Прыкладам можа служыць верш "Вясковым кабетам", які нагадвае народную песню з традыцыйнымі паўторамі-рэфрэнамі, выклічнікамі, параўнаннямі, зваротамі і зачынам. У ёй - споведзь душы вясковых дзяўчат-кветак, у якіх "шчокі слязьмі змяты", боль "у вачох хмурных", "срэбра ў косах густых". I ўзнагарода за такі нешчаслівы лёс - "дзве дошкі і крыж з хвоек ледзьве збіты". 

Цётка з'яўляецца аўтарам шэрага апавяданняў, у тым ліку і для дзяцей ("Зялёнка", "Міхаська", "Асеннія лісты", "Сварба", "Сірата"), а таксама шматлікіх публіцыстычных артыкулаў ("Да вясковай моладзі беларускай", "Шануйце роднае слова", "Аб душы маладзёжы"), якія ўспрымаюцца сёння як духоўны запавет пісьменніцы беларусам.

Дванаццаць гадоў пісала Цётка, пакінуўшы нам каля чатырох дзесяткаў вершаў, апавяданні і крытычныя артыкулы. Здавалася б, нямнога. Але гэтыя творы, у якіх сплавілася жыццё творцы з жыццём народа, заклікалі беларусаў да змагання, паказвалі шлях да лепшай долі.

Урывак к верша 

"Вера беларуса":

... Мы - не з гіпсу, мы - з камення,

Мы - з жалеза, мы - са сталі,

Нас кавалі ў пламенні,

Каб мацнейшымі мы сталі.

Цяпер, братцы, мы з граніту,

Душа наша з дынаміту,

Рука цвёрда, грудзь акута,

Пара, братцы, парваць путы!

 

Падрыхтавала 

І. БУТУРЛЯ.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.