ivyenews.by

Аб чым спявае лета?

Культура и творчество

Ці задумваліся вы над гэтым пытаннем? Мне здаецца, калі для кожнай пары года напісаць песню, то ў лета яна будзе самая шматгалосая, самая вясёлая, самая гучная. Аб гэтым, уласна, і сведчыць раённы мастацка-творчы праект "Мелодыі лета".

Кожную нядзелю для іўяўчан і гасцей горада работнікі культуры раёна на набярэжнай горада ладзяць цікавую забаўляльную праграму, дзякуючы якой можна правесці свой выхадны дзень карысна, актыўна і весела. Мінулая нядзеля выключэннем не стала.

 На гэты раз добрым настроем, станоўчымі эмоцыямі падзяліліся з гледачамі работнікі сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Дайліды, якія правялі сюжэтна-гульнёвую праграму "За здаровы лад жыцця!" у рамках раённага конкурсу культарганізатараў "Гульнёвы кірмаш". Былі ўтвораны дзве каманды з ліку гледачоў, якія ўдзельнічалі ў конкурсах жартоўна-спартыўнага напрамку. Яны нават змаглі пагуляць у снежкі ( і гэта летам), паспаборнічаць у яздзе на веласіпедзе, паспрачацца за права называцца лепшай у віктарыне на тэму здаровага ладу жыцця. Вядома, як часцей і бывае ў такіх выпадках, перамагла дружба. 

Мерапрыемства прадоўжылася канцэртнай праграмай з такой прыгожай назвай "Васільковая краіна", якую падрыхтавалі калектывы аматарскай творчасці сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Эйгерды. Эстрадныя нумары, разбаўленыя жартоўнымі маналогамі, успрымаліся гледачамі бурнымі апладысментамі.

Усе жадаючыя  ў гэты дзень маглі набыць беларускія сувеніры вытворчасці майстроў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры  на выставе пад адкрытым небам.

І. МІХАЙЛАВА.

С. ЗЯНКЕВІЧ (фота).

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий