Язык:

Удыхні "Водар Радзімы"

Культура и творчество

Ужо не першы раз у Іўеўскім музеі нацыянальных культур свае работы шырокай публіцы прадстаўляюць знакамітыя беларускія мастакі і фатографы. На гэты раз персанальную выставу на Іўеўшчыне адкрыў мастак-жывапісец Алег Драбышэўскі.

"Водар Радзімы" - пад такой прыгожай назвай аб'яднаў свае работы аўтар. Гэтая выстава прымеркавана да Года культуры і лічыцца чацвёртай у спісе запланаваных. Так, упершыню карціны былі прадстаўлены ў Ашмянскім краязнаўчым музеі ім. Ф. К. Багушэвіча. Затым па запрашэнні кіраўніцтва музея-сядзібы М. К. Агінскага (в. Залессе, Смаргонскі раён), Алег Аляксандравіч правёў выставу там. Працавала яна больш за месяц. У верасні гэтага года адкрылася выстава ў ДУ "Палац культуры" г. Маладзечна і на працягу месяца (да 7 лістапада) будзе гасцяваць у Іўеўскім музеі. Больш падрабязна аб сваіх работах расказаў карэспандэнту "ІК" сам мастак.
- Алег Аляксандравіч, як з'явілася ідэя выставы і чаму менавіта "Водар Радзімы"?
- Па-першае, выстава праходзіць у межах Года культуры ў Беларусі. З гэтай нагоды спецыяльна было напісана некалькі карцін. А па-другое, назва выставы сапраўды мае сваю гісторыю. Спачатку гэта быў "Вобраз Радзімы". Паколькі я сябраваў з Іванам Шамякіным, то вазіў яму часта свае работы. І вось неяк ў інтэрв'ю ён сказаў, што ў працах Драбышэўскага ёсць абагульнены вобраз Радзімы. Але, калі я рабіў у 2013 годзе выставу ў Віцебскім мастацкім музеі, дырэктар пацікавілася, можа ёсць яшчэ якія назвы. У гэты момант я ўспомніў, што ў вершы Зоі Падліпскай (галоўнага рэдактара часопіса "Роднае слова"), напісанага спецыяльна да маіх карцін, у адным з радкоў прагучала вось гэтая фраза: "Водар Радзіма". Адсюль і пайшла назва маіх наступных выстаў.

- Колькі карцін прадстаўлена на гэтай выставе?
- Тут знаходзіцца 12 работ. Хочацца адзначыць, што ёсць тры карціны, якія адносяцца і да Іўеўскага раёна. Дзве з іх пакуль што не маюць назвы, але я спадзяюся, што жыхары горада, наведвальнікі выставы мне дапамогуць з гэтым. На адной з іх - возера, блізкае да касцёла. Бачыце, гэта самы пачатак вясны. На другой карціне - вуліца Энгельса з усёй яе спрадвечнас-цю. А трэцяя - Бакшты, знакамі-тая лазня, рака Бярэзіна. Яна была вывешана ў Ашмянах без назвы, а ўжо ў музеі Агінскага гэтая карціна атрымала назву "Водар Радзімы". Адметна яшчэ і тое, што яна была напісана спецыяльна да Года культуры. На самой справе геаграфія маіх работ шырокая. Ёсць і Астравец - мая малая радзіма ("Зімовая рапсодыя"), і Пінск ("Над Прыпяццю"), і Мінск ("Адліга"), і шмат чаго іншага.
- Як называецца стыль, у якім вы малюеце?
- Мой стыль называюць аксамітным. Калі звярнуць увагу, то можна заўважыць, што тут няма выразных контураў. Ёсць пэўныя мазкі, у выніку чаго і атрымліваецца такое абагульненне. Ясна, што ў жыцці зусім іншы выгляд, але калі прыглядзецца - карціна быццам бы жывая, а не натуральная. 
- Чаму вы выбралі ў якасці асноўнага напрамку прыродны і архітэктурны пейзаж?
- Цікава паглядзець вачыма мастака, дзе і як жывуць людзі. Яны часта не заўважаюць вось гэтай прыгажосці, таму я і імкнуся ўсё гэта паказаць. Тое, што мной пішацца - гэта як-ніяк гісторыя, нават калі паглядзець на карціну Іўя. Я як бы займаюся і краязнаўствам, і гісторыяй адначасова. Трэба паказаць прыгажосць беларускай зямлі, прыроду і, такім чынам, выхоўваць беражлівасць і любоў да таго месца, дзе мы жывём. У гэтым, я думаю, і ёсць прызначэнне мастака.
Сапраўды, карціны вельмі прыгожыя і жывыя. Ні адна фатаграфія не зможа перадаць тых пачуццяў, якія выклікаюць у гледача работы мастака. І нездарма блізкія да творчасці Алега Драбышэўскага паэты прысвячаюць яго карцінам шмат вершаў.

А. ШЫМКО.
Фота. С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.