Язык:

Знакамітыя людзі культуры Іўеўшчыны

Культура и творчество

Гісторыя прыгожага краю, які мы, іўяўчане, называем сваёй малой радзімай, стваралася на працягу некалькіх стагоддзяў, і цяпер мы ствараем яе - літаральна ў гэтую хвіліну.

Лепшыя прадстаўнікі кожнага пакалення зямлі іўеўскай, што тут нараджаліся і жылі, пакідалі свой значны і добры след, таму яна такая прыгожая – наша малая радзіма! Чыесьці імёны, на жаль, незваротна згублены ў мінулым. А вось у наш век інфарматызацыіі і прагрэсіўных тэхналогій не цяжка  зберагчы для нашчадкаў тое, што яшчэ магчыма, што ім будзе патрэбна для нармальнага існавання і як надзейны падмурак у гістарычнай памяці. Дарэчы, думаецца, яны таксама ацэняць прыгажосць роднай прыроды і населеных пунктаў, прыгажосць нашых суседскіх зносін і, безумоўна, сапраўдны талент, увасоблены ў мастацкіх вырабах, карцінах, песнях, вершах.

Думаецца, яны будуць памятаць тыя імёны, якія мы для іх захаваем, калі самі іх не страцім.

Як паведаміла выконваючая абавязкі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама Святлана Кішкель, менавіта з мэтай папулярызацыі культурнай спадчыны рэгіёну, азнаямлення насельніцтва з гістарычнымі фактамі развіцця культуры Іўеўскага раёна і ў рамках абласнога праекта “Наша культурная спадчына” работнікамі ўстаноў культуры быў падрыхтаваны і праведзены напярэдадні тыдзень «Знакамітыя людзі культуры Іўеўшчыны».

Адкрыла мерапрыемства літаратурная гасцёўня па кнізе “Іўеўшчына літаратурная”, якая адбылася ў Іўеўскай раённай бібліятэцы на пачатку мінулага тыдня. На яе запрашаліся самадзейныя паэты і пісьменнікі, чые  творы можна пачытаць у выпушчаным у 2014 годдзе бібліятэкай зборніку, а таксама блізкія людзі творцаў, якіх ужо няма з намі. Сваімі поглядамі і меркаваннямі наконт творчасці, духоўнага сэнсу жыцця з прысутнымі ахвотна падзяліліся Алена Смалянічэнка, Алена Карпыза, Леанід Трафімчык. Вельмі эмацыянальным атрымалася і дэкламацыя асабістых вершаў. І не менш кранальнымі былі ўспаміны блізкіх людзей і проста знаёмых пра тых, хто ўжо ніколі не зможа расказаць чытачу, як нараджаецца верш ці апавяданне… З цеплынёй успомнілі імёны таленавітых землякоў Васіля Горбача, Яніны Халява, Ліліі Свякла, Генадзя Магільніцкага і іншых.   

Вельмі зразумела, што прыгажосць іўеўскай зямлі натхняе не толькі мастакоў слова, але і майстроў фарбаў і алоўка. У рамках тыдня Іўеўскі музей нацыянальных культур запрасіў на знаёмства з творчасцю мастака Івана Струкава. Усе жадаючыя змаглі наведаць выставу работ пад назвай “Союз воды и земли”.

Вечар-успамін  “Усё жыццё ў песні” быў   прысвечаны Іосіфу Януковічу -былому мастацкаму кіраўніку Іўеўскага народнага хору.

На вечары прысутнічалі ўдзельнікі былога саставу калектыву, работнікі культуры і госці. Успамінамі аб заснавальніку народнага хору, яго творчай, таленавітай асобе, а таксама аб канцэртных выступленнях, паездках і гастролях разам з хорам падзяліліся Яніна Зянюк і Ян Пашэль. Усе прысутныя і госці вечара ўшанавалі памяць Іосіфа Валяр’янавіча хвілінай маўчання.

Падчас мерапрыемства гучалі песні ў выкананні народнага хору ў новым складзе, якім сёння кіруе Вольга Аўдзевіч.

Тыдзень  «Знакамітыя людзі культуры Іўеўшчыны»  прадоўжыўся вечарам-партрэтам  “Чабарок,чабарок, ды каля дарожкі”,  які быў прысвечаны былому дырэктару Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў, мастацкаму кіраўніку  народнага ансамбля беларуской музыкі “Чабарок” Івану Чарняку. Мерапрыемства адбылося ў Іўеўскай дзіцячай школе мастацтваў.

Аб жыцці і творчым шляху расказала дырэктар установы Іна Шукава, якая помніць Івана Паўлавіча не толькі як удзельніца ансамбля, а таксама як былая вучаніца гэтай установы.

Сваімі ўспамінамі пра Івана Паўлавіча  падзяліўся Леанід Журко, які з’ўляецца прадаўжальнікам традыцый народнага ансамбля беларускай музыкі  “Чабарок” і мастацкім кіраўніком калектыву.

З канцэртнымі нумарамі ў апрацоўцы Івана Чарняка і Леаніда Журко выступіў знакаміты і любімы мастацкі калектыў – народны ансамбль беларускай музыкі  “Чабарок” Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

І зноў цікавых і неабыякавых да мастацтва людзей запрасіла гасцёўня, на гэты раз не толькі літаратурная, але і музычная, таму што чалавек, творчасці якога прысвячалася, з’яўляецца і паэтам, і кампазітарам.  Гаворка ідзе пра нашага таленавітага  земляка, вершы якога ўпрыгожваюць час ад часу старонкі рэгіянальнай прэсы на Іўеўшчыне і на Стаўбцоўшчыне, дзе жыве наш зямляк, а песні гучаць у выкананні мастацкіх калектываў, -  Яўгена Вікенцьевіча Карпуця. На сустрэчу запрасілі ўсіх жадаючых   работнікі Іўеўскай раённай  бібліятэкі.

Заключным мерапрыемствам тыдня стала свята песні «Паляцела птушкай у вырай песнь яго аб роднай ніве» у гонар яшчэ аднаго нашага слаўнага земляка - Віктара Канстанцінавіча Шарэцкага. Свята адбылося ў  весцы Барава.  Тут жыў і працаваў заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь,  былы мастацкі кіраўнік  Бараўскага народнага хору.

На свяце, прысвечаным памяці  беларускага дзеяча самадзейнага мастацтва, харавога дырыжора, землякі ўзгадалі жыццёвы і творчы шлях Віктара Канстанцінавіча. Уважліва слухалі прысутныя дачку Віктара Шарэцкага – Веру Віктараўну Гулідаву,  былую ўдзельніцу Бараўскага народнага  хору Веру Паўлаўну Чурэйна, якая да таго ж выканала некалькі песень з рэпертуара хору.

Настрой гасцям свята стваралі народны ансамбль народнай песні “Спадчына” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны 1, індывідуальныя выканаўцы  сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі, народны ансамбль беларускай музыкі “Чабарок” Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Як заўважыла пры закрыцці тыдня «Знакамітыя людзі культуры Іўеўшчыны» Святлана Кішкель, падобныя  мерапрыемствы будуць праводзіцца і далей, таму што яшчэ ёсць імёны, якія нельга пакінуць без увагі ці забыць.

Скарбонка творчасці нашых землякоў невычэрпная… Таму і мы павінны  памятаць і шанаваць тых людзей, якія бераглі і берагуць  нашу беларускую культуру і традыцыі.

 

Падрыхтавала Т. Болатава. 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.