Язык:

Да 500-годдзя беларускага Кнігадрукавання: Вялікі сын зямлі беларускай

Культура и творчество

У Беларусі 2017 год аб'яўлены Годам навукі, а яшчэ ён праходзіць пад знакам Францыска Скарыны. Ураджэнец старажытнага Полацка, выдатны філосаф, асветнік, гуманіст, пісьменнік, вучоны эпохі Адраджэння Францыск Скарына ўвайшоў у гісторыю як "бацька" беларускага кнігавыдання: менавіта ён у 1517 годзе ўпершыню выдаў Біблію на старабеларускай мове для "людзей паспалітых да добрага навучання". Гэта быў навуковы, духоўны і адукацыйны прарыў.

У нашай рэспубліцы 500-годдзе беларускага кнігадрукавання будзе шырока адзначацца 3 верасня ў Дзень беларускага пісьменства, які пройдзе ў горадзе Полацку, дзе нарадзіўся Францыск Скарына.

Памяць Францыска Скарыны, імя якога стаіць у адным шэрагу з такімі выдатнымі дзеячамі сусветнай культуры эпохі Адраджэння, як Леанарда да Вінчы, Рафаэль і Ян Амос Каменскі, ўвекавечана ў назвах вуліц многіх беларускіх гарадоў, ўніверсітэта ў Гомелі, а таксама помніках, адным з якіх з'яўляецца бронзавая скульптура першадрукара ля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У краіне заснаваны дзяржаўныя ўзнагароды - ордэн і медаль Францыска Скарыны, якія ўручаюцца за ўклад у развіццё і прымнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны народа; асаблівыя заслугі ў гуманітарнай і дабрачыннай дзейнасці, поспехі ў нацыянальна-дзяржаўным адраджэнні.

Сёння спадчына Францыска Скарыны налічвае 520 кніг, многія з якіх знаходзяцца ў Расіі, Польшчы, Чэхіі, Германіі. Усяго ж выданнямі беларускага першадрукара валодаюць каля 50 краін, у тым ліку і яго радзіма - Беларусь - 28 экзэмпляраў.

У гэтым годзе, прысвечанаму 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, краіна вярнула ўнікальны помнік нацыянальнай культуры - "Малую падарожную кніжку", якая лічыцца першай кнігай, выдадзенай на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Сярод галоўных падзей 2017 года - прэзентацыя 20-томнага факсімільнага выдання "Кніжная спадчына Францыска Скарыны", прызёра Гран-пры конкурсу "Мастацтва кнігі", маштабная выстава "Францыск Скарына і яго эпоха", міжнародны тэлепраект "Францыск Скарына на мовах народаў свету" і дакументальны фільм "Першадрук", які пакажуць у рамках Дня беларускага пісьменства ў Полацку.

У бібліятэках ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка" будуць арганізаваны мерапрыемствы, прысвечаныя знамянальнай даце. Гэта і урок ведаў "Ад папіруса да друкаванай кнігі" аг. Лаздуны, і урок-апавяданне "Асветнікі зямлі беларускай" аг.Ліпнішкі, і слайд-вандроўка "Францыск Скарына: што, дзе, калі?" г.п.Юрацішкі, і інфармацыйная гадзіна "Францыск Скарына - сын зямлі беларускай" аг. Трабы, і інфармацыйная гадзіна "Тытан усходнеславянскага кнігадруку" аг.Геранёны, і круглы стол "Францыск Скарына: беларускае кнігадрукаванне праз прызму часу" г. Іўе, і гістарычна-пазнавальная віктарына "Невядомыя-вядомыя першадрукары" аг.Ліпнішкі. На ўсіх мерапрыемствах будуць дзейнічаць кніжныя выставы, дзе будзе прадстаўлена літаратура пра жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны.

П. Падбярэзная.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.