ivyenews.by

Душа і голас народа. Пад знакам 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

Культура и творчество

2022 год у Беларусі праходзіць пад знакам двайнога літаратурнага юбілею – 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету, зрабілі яе агульнанароднай справай, адным з важнейшых і дзейсных сродкаў маральнага і эстэтычнага выхавання будучых пакаленняў.

Наша літаратура – наш гонар, тая галіна духоўнай дзейнасці, у якой беларусы найбольш ярка праявілі сябе як нацыя.
У бягучым годзе ўсе бібліятэкі раёна прымаюць удзел у творчым літаратурным праекце “Літаратурныя спатканні разам з Коласам і Купалам”. Бібліятэка-філіял аг. Ліпнішкі таксама далучылася да гэтай справы. На працягу года работнікамі ўстановы праводзіцца вялікая работа па папулярызацыі творчасці беларускіх песняроў: дзейнічае кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя “Яны адкрылі Беларусь”. Матэрыялы, размешчаныя на ёй, даюць магчымасць наведвальнікам паглыбіць свае веды пра жыццё і творчасць песняроў беларускага слова, расказваюць пра цікавыя факты з жыцця класікаў беларускай літаратуры.


У ліпені была праведзена літаратурна-музычная імпрэза “Купала і Колас - народа душа і голас”, якая прайшла вельмі цікава і змястоўна. Удзельнікі мерапрыемства з вялікім задавальненнем чыталі і абмяркоўвалі вершы класікаў, слухалі музычныя творы. На працягу месяца дзейнічала кніжная выстава “Купальскі вянок”.
Неаднаразова чытачоў бібліятэкі сабірала разам акцыя “Чытаем Купалу і Коласа”, якая праводзілася ў форме гучных чытанняў.

Бібліятэка-філіял аг. Ліпнішкі ў лістападзе запрашае ўсіх аматараў беларускай літаратуры прыняць удзел у Коласаўскіх чытаннях “Якуб Колас - класік беларускай літаратуры”.

Таццяна Захарэвіч, бібліятэкар.

Читайте ещё:



Оставить комментарий