Язык:

Што раяць прачытаць вядомыя людзі Іўеўшчыны

Культура и творчество

У год святкавання 500-годдзя кнігадрукавання на Беларусі, з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, літаратуры і культуры ў публічных бібліятэках вобласці з 11 па 17 верасня бягучага года праводзіўся інфармацыйны тыдзень "Гаворым і чытаем па-беларуску".

У гэты перыяд было рэкамендавана ўжываць беларускую мову ва ўсіх напрамках бібліятэчнай дзейнасці: пры абслугоўванні чытачоў, правядзенні масавых мерапрыемстваў, у зносінах з калегамі. 

У межах тыдня прайшла і абласная акцыя "Чытаем разам", прысвечаная творчасці пісьменнікаў-юбіляраў 2017 года (Я.Купалы і Я.Коласа).

На працягу тыдня быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных роднай мове і літаратуры: гучнае чытанне "Вітаем беларускую казку" (бібліятэка-філіял г.п.Юрацішкі), гадзіна літаратурнага партрэта "Яны сэрцам пісалі кожную сваю песню" (Іўеўская раённая бібліятэка), віктарына "Знакавая постаць Беларусі" (бібліятэка-філіял аг.Морына), літаратурна-музычная імпрэза "Я сэрцам пісаў сваю кожную песню"(інтэграваная бібліятэка-філіял аг. Трабы), круглы стол "Францыск Скарына: беларускае кнігадрукаванне праз прызму часу" (Іўеўская раённая бібліятэка, аддзел бібліятэчнага маркетынгу) і іншыя.

У межах тыдня супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі сумесна з аддзелам бібліятэчнага маркетынгу правялі фотапраект "Што раяць прачытаць вядомыя людзі Іўеўшчыны."

Тэрэза Іосіфаўна Барташ - галоўны рэдактар газеты "Іўеўскі край":  

- Раю пачытаць класікаў нашай літаратуры - Я. Купалу і Я. Коласа, таксама У. Караткевіча, В. Быкава, У. Ліпскага. А яшчэ, лічу, трэба чытаць нашых землякоў: Г. Нічыпаровіч, Я. Карпуця і інш. 

Класіку літаратуры трэба ведаць кожнаму беларусу, каб злучацца са сваім народам праз родную мову. Васіля Быкава - для таго, каб помніць сваё мінулае, трагічныя старонкі гісторыі Радзімы, ганарыцца сваім народам. А Уладзіміра Ліпскага, на мой погляд, трэба чытаць, для таго, каб пасялілася і жыло дабро ў душы.

Уладзімір Караткевіч - мой любімы беларускі пісьменнік. Мне вельмі падабаюцца яго творы: "Ладдзя Роспачы", "Сівая легенда", "Чазенія" і іншыя. Той, хто хоча знайсці адказ на асобныя філасофскія пытанні, хай чытае "Ладдзю Роспачы". У аповесці "Чазенія" паказаны адносіны мужчыны і жанчыны. У гэтым творы жанчына параўноўваецца з дрэвам - чазеніяй, якое выстаіць у любых умовах… Толькі мужчыны павінны памятаць, што жанчына можа прабачыць усё, акрамя холаду ва ўсіх яго праявах.

Лідзія Вайцехаўна Носуль - намеснік старшыні Іўеўскага райвыканкама:

- Чытаю шмат, нягледзячы на недахоп часу. Зараз у руках трымаю “Выбраныя творы П. Панчанкі”. У вершах паэт заўсёды шчыра выказвае свае пачуцці, вядзe aдкpытyю paзмoвy пpa нaбaлeлae, пpa нaдзённae i вeчнae.

Cвятлана Абрыеўна Мірончык - дырэктар Іўеўскай раённай бібліятэкі.

Любоў да кнігі прывяла яе ў прафесію. Па роду сваёй дзейнасці чытае шмат прафесійнай літаратуры. У вольны ад работы час перачытвае беларускую паэзію. Наведвальнікам Іўеўскай раённай бібліятэкі прапануе чытаць творы класікаў беларускай літаратуры і нашых землякоў, выхадцаў з Іўеўшчыны.

Святлана Вацлаваўна Кішкель - намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама.

Любіць чытаць творы Кандрата Крапівы, асабліва яго байкі, бо яны маюць павучальны характар, пэўную мараль. З дапамогай алегарычных вобразаў у байках адлюстроўваюцца рэальныя жыццёвыя сітуацыі.

Таццяна Уладзіміраўна Нядзвецкая - старшая медыцынская сястра паліклінікі Іўеўскай ЦРБ.

Лічыць, што трэба чытаць класікаў беларускай літаратуры, асабліва Якуба Коласа.

Ірына Рэгінальдаўна Смірнова - загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу", кіруе гуртком "Беларускі сувенір", клубам майстроў "Скарбніца".

Раіць пачытаць творы Івана Шамякіна. 

Дзяніс Аляксандравіч Курылаў - галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Іўеўскага райвыканкама.

Лічыць, што адным з самых цікавых беларускіх пісьменнікаў з'яўляецца Уладзімір Караткевіч. Яго творы захапляюць з першых радкоў.

Мікалай Пятровіч Завадскі - рэжысёр народнага тэатра Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Любіць беларускую прозу гістарычнай тэматыкі. Прапануе прачытаць твор Уладзіміра Караткевіча "Чорны замак Альшанскі."

Таісія Валянцінаўна Лось -  старшыня Іўеўскага сельвыканкама.

Аддае перавагу творам Кандрата Крапівы за іх сатырычны і павучальны змест.

Аляксандр Аляксандравіч Раманюк - дырэктар ДУА "Іўеўскі яслі-сад-пачатковая школа".

Лічыць, што вялікае месца ў выхаванні дзяцей займаюць беларускія народныя казкі - невычэрпная крыніца народнай мудрасці. У казках - гатовыя педагагічныя сітуацыі, якія народ вырашае з пазіцыі дабра і зла. 

Галіна Іосіфаўна Балбатун - зубны ўрач установы аховы здароўя "Іўеўская ЦРБ".

Аддае перавагу творчасці Васіля Быкава. У большасці твораў пісьменніка паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты жыцця.

Іван Станіслававіч Жыдзель - старшыня Іўеўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.

Падабаюцца гістарычныя творы, раіць прачытаць У. Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім".

Матэрыял падрыхтавала ВОЛЬГА КЕПЕЛЬ - бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу

Іўеўскай раённай бібліятэкі. Фотаздымкі аўтара.

 

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.