ivyenews.by

Пячатка «Urząd Gminy Iwie Pow Lidzki» папоўніла калекцыю музея нацыянальных культур

Культура и творчество

Пячатка «Urząd Gminy Iwie Pow Lidzki» папоўніла калекцыю Іўеўскага музея нацыянальных культур.

З 1921 года сучаснае Іўе - цэнтр гміны Валожынскага павету Наваградскага ваяводства. 

22 студзеня 1926 года гміна Іўе ўжо ў складзе Лідскага павету таго ж ваяводства.

У Іўі дзейнічае чыгунка, паштова-тэлеграфнае аддзяленне, працуе сямігадовая польская школа, невялічкія прамысловыя прадпрыемствы па апрацоўцы драўніны. Мясцовы млын забяспечвае паселішча электраэнергіяй.

Іўе - буйны гандлёвы цэнтр, дзе праводзіцца каля 10 ярмарак у год. Сюды прыязджаюць купцы з Германіі, Англіі. Паспяхова развіваецца ільняная прамысловасць.

«Маўклівым» сведкам гэтых падзей з'яўляецца пячатка адміністрацыі гміны Іўе.

Верагодна, што ў перыяд з 1926 па 1939 год, значныя падзеі жыцця нашага горада зацвярджаліся менавіта гэтай пячаткай.

Читайте ещё:



Оставить комментарий