ivyenews.by

На “Лідскіх тэатральных сустрэчах” іўяўчане атрымалі дзве ўзнагароды

Культура и творчество

26 – 27 лістапада 2022 года на базе дзяржаўнай ўстановы “Палац культуры горада Ліды”  адбыўся абласны фестываль народных тэатральных калектываў “Лідскія тэатральныя сустрэчы”.

У фестывалі са спектаклем па п’есе А.Гельмана “Скамейка” прыняў ўдзел народны драматычны тэатр дзяржаўнай ўстановы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. Галоўныя ролі выканалі Сяргей Марцінкевіч (Ён) і Алёна Віктарава (Яна). У ролі гаражанак выступілі Валерыя Владава і Наталля Дунай. Рэжысёр народнага драматычнага тэатра - Мікалай Завадскі.

Рашэннем кампетэнтнага журы Дыпломам Ш ступені абласнога фестывалю народных тэатральных калектываў “Лідскія тэатральныя сустрэчы” узнагароджаны народны драматычны тэатр ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры

і вольнага часу”. Рэжысёр-пастаноўшчык - Мікалай Завадскі. Дыпломам за лепшую жаночую ролю ўзнагароджана вядучая актрыса калектыву Алёна Віктарава.

Віншуем з поспехам!

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews 

Служба інфармацыі “ІК”.

Читайте ещё:



Оставить комментарий