ivyenews.by

Творчы экзамен. Народныя калектывы раёна пацвярджалі ганаровае званне “народны аматарскі калектыў”

Культура и творчество

Народныя калектывы раёна сёння пацвярджалі ганаровае званне “народны аматарскі калектыў”.
Для гэтага на сцэне Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу прайшла канцэртная праграма "Таленты роднага краю".
Ацэньвала творчасць і талент нашых землякоў атэстацыйная камісія, у склад якой уваходзілі:
Сняжана Куратчык, намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, старшыня журы; Кацярына Хільмончык, дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”; Наталля Рамановіч,намеснік дырэктара дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”; Ала Варабей, вядучы метадыст дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”;Святлана Кішкель, загадчык сектара культуры Іўеўскага райвыканкама.

І так, прадстаўляем тых, хто сдаваў сур'ёзны творчы экзамен. Народны вакальны квартэт “Вакаліз” дзяржаўнай установы адукацыі “Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў”. Мастацкі кіраўнік - Інна Шукава.
Ансамбль народнай песні “Юрацішкаўскі кірмаш” аддзела культурна - массавай і асветніцкай работы г.п.Юрацішкі быў створаны ў 1982 годзе. Ганаровае найменння “народны” атрымаў у 1997 годзе.
Мастаці кіраўнік – Таццяна Карташэвіч.
Народны хор дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. Хор быў створаны ў 1984 годзе. Заснавальнікам і мастацкім кіраўніком стаў Іосіф Валер’янавіч Януковіч. У 1986 годзе хору было прысвоена званне “народны”.
Сёння мастацкім кіраўніком народнага хору з’яўляецца Лізавета Цыдзік.Народны ансамбль народнай песні “Спадчына” аддзела культурна - массавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1 актыўна ўдзельнічае ў мастацкім жыцці раёна. Ансамбль народнай песні “Спадчына” створаны ў красавіку 1994 года. Званне “народны” атрымаў у 1997 годзе.Народны ансамбль народнай песні “Спадчына” аддзела культурна - массавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1, мастацкі кіраўнік - Анастасія Пісарэнка.
Народны ансамбль беларускай музыкі і песні “Чабарок”, які быў створаны ў 1988 годзе. Заснавальнікам калектыва з’яўляецца Іван Паўлавіч Чарняк. Мастацкім кіраўніком ансамбля з 2005 года з’яўляецца настаўнік Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў па класу баяна - Леанід Журко.
Народны тэатр гульні “Зялёны фургон” дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” прапанаваў прыняць удзел у тэатралізаванай сюжэтна - гульнёвай праграме “Новогодний бал Золушки”. Мастацкі кіраўнік – Ірына Гуртавая.
Народны драматычны калектыў аддзела культурна-массавай і асветніцкай работы аг.Трабы, дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. Заснавальнікам і кіраўніком калектыва з’яўляецца Міхаіл Калышка.
На мерапрыемстве быў паказаны ўрывак са спектакль па п’есе М.Крапіўніцкага “Боты”.

Фота Станіслава ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий