ivyenews.by

Іўяўчане адзначаны ўзнагародамі на абласным свяце аматарскіх тэатральных калектываў “Несцерка запрашае”

Культура и творчество

10 снежня 2022 года на базе дзяржаўнай установы культуры “Ваўкавыскі гарадскі Дом культуры” адбылося абласное свята “Несцерка запрашае” аматарскіх тэатральных калектываў .

У свяце прыняў удзел дзіцячы лялечны калектыў “Казка” аддзела культурна - масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” (мастацкі кіраўнік – Уладзіслава Грынюк). Калектыў паказаў лялечны спектакль па матывам рускай народнай казкі “Колобок”.
На свяце былі ўзнагароджаныя лепшыя калектывы абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў. Дыпломам упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама за ўдалы лялечны спектакль і творчы пошук а таксама каштоўным падарункам узнагароджаны лялечны калектыў “Казка” аддзела культурна - масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны.
Дыпломам упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама ў намінацыі “Лепшы дзіцячы тэатральны калектыў клубнай установы аграгарадка” і каштоўным падарункам узнагароджаны дзіцячы тэатральны калектыў “Теремок” аддзела культурна - масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі (мастацкі кіраўнік – Марыя Скрыпская).
Дыпломам упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама за гумар і артыстызм а таксама каштоўным падарункам узнагароджаны тэатральны калектыў “Фартуна” аддзела культурна - масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі (мастацкі кіраўнік – Ірына Анішчанка).
Віншуем з узнагародамі!

 

 

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий