ivyenews.by

Музей нацыянальных культур запрашае ўбачыць калядныя статуэткі 30-х гадоў

Культура и творчество

Традыцыя ладзіць батлейкі ў касцёле вядома яшчэ з часоў сярэднявечча.

Для статычных батлеек выкарыстоўвалі лялькі вырабленыя з дрэва, гліны, тканіны. Класічнымі з’яўляліся фігуры маленькага Езуса, Дзевы Марыі, Юзафа, Анёла, Пастухоў, трох Каралёў.

У нашым музеі можна ўбачыць статуэткі, якія захоўваюцца ў капліцы Сэрца Езуса ў в. Ятаўтавічы. Датуюцца яны 1930 і 1931 гадамі.

Праўдападобна, што з’явіліся яны там у 30-ых гг. мінулага стагоддзя, у той час, калі святыня была аднесена да Юрацішкоўскай парафіі, адміністратарам якой быў ксендз Антоній Твароўскі. Ён не толькі зрабіў грунтоўны рамонт капліцы, але, пасля некаторага перапынку, узнавіў набажэнствы. Хутчэй за ўсё, на свята Божага Нараджэння ў гэтай маленькай святыні і афармлялася сцэна евангельскай падзеі.

Сёння немагчыма нават ўявіць, колькі дзяцей і дарослых, разглядаючы гэтыя фігуры, адчувала радасць, акуналася ў атмасферу свята Божага Нараджэння.

Запрашаем і вас!  Тэл. 6 80 35.

https://vk.com/ivye_museum

Читайте ещё:



Оставить комментарий