ivyenews.by

22 лютага пачнецца выстаўка Іўеўскага музея нацыянальных культур "У гады выпрабаванняў. 1939-1945 гг"

Культура и творчество

"У гады выпрабаванняў. 1939-1945 гг" - выстаўка Іўеўскага музея нацыянальных культур, даступная для наведвання з 22 лютага 2023 года.

Сусветныя падзеі 1939-1945 гг. адлюстраваны ў кантэксце гісторыі раёна з дапамогай музейных калекцый, матэрыялаў, прадастаўленых пракуратурай Іўеўскага раёна.

Абноўленая карта спаленых вёсак, дакументы 1969 года, дзе пазначаны яшчэ толькі 4 населеныя пункты раёна, якія пацярпелі ад пажару, пратаколы допытаў сведкаў спаленых вёсак, матэрыялы з крымінальных спраў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Выстаўка працуе да 29.12.2023

Читайте ещё:



Оставить комментарий