ivyenews.by

Работнікі культуры раёна падзяліліся вопытам работы па патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі

Культура и творчество

31 сакавіка на базе Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу адбыўся сумесны семінар работнікаў культуры Іўеўскага раёна па патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі. Удзел у мерапрыемстве прынялі Шырокіх А.С, пракурор Іўеўскага раёна, і Кучынская В.А., першы сакратар Іўеўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

У ходзе правядзення семінара былі разгледжаны пытанні: “Аб генацыдзе беларускага народа на тэрыторыі Іўеўшчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны” (Шырокіх А.С., пракурор Іўеўскага раёна); “Грамадска-патрыятычнае выхаванне моладзі” (Кучынская В.А., першы сакратар Іўеўскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ”); “Патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі ̶ адзін з прыярытэтных накірункаў дзейнасці ўстаноў культуры Іўеўшчыны” (Марцінкевіч С.В., намеснік дырэктара ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу); “Аб рабоце бібліятэк ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” па патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі. Рэалізацыя краязнаўчага праекта “Беларускі чацвер. Мы малюем Беларусь” (Віктарава А.В., намеснік дырэктара ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка)” і іншыя.


Падчас мерапрыемства супрацоўнікі сферы культуры і іншых арганізацый падзяліліся практычным вопытам работы па патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі, пазнаёмілі прысутных з найбольш цікавымі формамі і метадамі дзейнасці ў дадзеным накірунку. Увазе ўдзельнікаў семінара былі прадстаўлены: прэзентацыя элекроннага рэсурса “Беларускі чацвер. Мы малюем Беларусь”, урывак з літаратурна-музычнай кампазіцыі “Что мы Родиной зовем”, кніжная выстава-прагляд “Ты хочешь мира? Помни о войне!”, выстава народнай творчасці “Традыцыйныя рамёствы Іўеўскага краю”.
Напрыканцы семінара былі падведзены вынікі і дадзены рэкамендацыі па ўдасканальванню работы ўстаноў культуры па патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Читайте ещё:



Оставить комментарий