ivyenews.by

Дзякуем шчыра: дагадзілі! Тыдзень традыцыйнай культуры прайшоў на Іўеўшчыне

Культура и творчество

Фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці, уяўлення пра сябе, як пра частку беларускага грамадства, быў пресвечаны Тыдзень традыцыйнай культуры Іўеўшчыны «Ад даўніны ды нашых дзён», які распачаўся ў першы летні дзень. Шматлікія мерапрыемствы самых розных жанраў нагадалі нам пра дзіўныя факты гісторыі малой радзімы, пра вытокі беларускага народа, пра тое, як зараджаліся традыцыі і культура на тэрыторыі Іўеўшчыны.

Кожны добры крок арганізатараў Тыдня традыцыйнай культуры - гэта найвялікшае багацце. Дзякуем шчыра: адгадалі, дагадзілі!

Ужо ў дзень адкрыцця свята Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу прадставіў на суд гледача праграму з сямі жанраў: выставы народнай творчасці, кніжныя выставы, майстар-класы па традыцыйных рамёствах і танцах, моднае дэфіле ўбораў з саломкі, дэгустацыю страў з таркаванай бульбы, народныя мелодыі.

Загадчык аддзела метадычнай работы Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Лілія Кішкель расказала пра значныя падзеі Тыдня.

- У рамках Тыдня традыцыйнай культуры Іўеўшчыны ў сектары культурна-масавай і асветніцнай работы аг. Дайліды была арганізавана этна-праграма «Саламяная казка». Акцэнт зроблены на музейнай экспазіцыі «Саломапляценне».Трэцяга чэрвеня ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу праведзены майстар-клас па выцінанцы. Гэта быў сапраўдны папяровы вернісаж! Дзеці з вялікім задавальненнем і вельмі беражліва дакрануліся да традыцыйнага майстэрства. Далей ў сектары рамёстваў і традыцыйнай культуры аграгарадка Геранёны прайшоў майстар-клас па саломапляценні Ю. Старасцінай з уражлівай назвай «Саламяны павук». У час гэтага майстар-класа дзеці з задавальненнем знаёміліся з народнымі рамёствамі. Ім расказвалі пра ткацтва, выцінанку, вышыўку і, вядома, тэхніку саломапляцення. Вельмі добра, што моладзь ведае аб тым, што пакінулі нам у спадчыну нашы дзядулі і бабулі. Шостага чэрвеня адзначылася выставай «Уся справа ў капелюшы» ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Іўе.

Саламяныя капелюшы для дзяцей і дарослых стваралі з любоўю Ірына Смірнова і Вера Чурэйна. Самымі шматлікімі наведвальнікамі былі навучэнцы гімназіі №1 г. Іўе і Іўеўскай сярэдняй школы. Пра складаны шлях ад простай саломы да прыгожага вырабу ім расказвала супрацоўнік аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Наталля Дунай.

Закрыццё тыдня было такім жа багатым, як і адкрыццё: тэатралізавана-забаўляльная праграма “У гасцях у бабулі”,  майстар-класы па традыцыйных рамёствах, конкурс малюнкаў на асфальце «Узоры беларускага арнамента», праграма «Танцуем па-даўнейшаму».

Застаецца толькі падзякаваць культработнікам і майстрам з дзівоснымі навыкамі  за тое, што рабілі казкай кожны дзень, за каляровы лабірынт беларускіх узораў, за шчодрасць, за  добрыя эмоцыі.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Ірына ХАЛЯВА.

Фота Станіслава ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий