Язык:

“Фарбы зямлі роднай”: распачала работу выстава майстра дэкаратыўна-прыкладной творчасці Таццяны Малочка

Культура и творчество

8 ліпеня ў памяшканні АРіТК распачала работу выстава «Фарбы зямлі роднай” майстра дэкаратыўна-прыкладной творчасці Таццяны Малочка, удзельніка  клуба майстроў народнай творчасці “Скарбніца”.

Выстава працуе па 16 ліпеня. Час працы: 9.00 - 17.00   Выхадныя: панядзелак, аўторак.

 

 У экспазіцыі выставы  прадстаўлены наступныя  накірункі  творчай дзейнасці: вышыўка, вязанне, пляценне з папяровай лазы, джутавая тэхніка, праца з скурай.Усяго больш чым  20 работ.

Адметнасцю выставы з’яўляецца тое, што майстар валодае не толькі традыцынымі тэхналогіямі вырабу, але і вывучае і практыкуе новыя.

Таццяна Малочка нарадзілася ў в. Эйгерды  Іўскага раёна ў сям’і сельскай інтэлігенцыі. Бацькі былі супрацоўнікамі Эйгердаўскага сельсавета.

Таццяна Гедымінаўна  па адукацыі выхавальнік дашкольнай установы.  Больш 10 год працавала ў галіне адукацыіі выхавальнікам у інтэрнаце Іўеўскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча №192 і  выхавальнікам дзіцячага садка ў г. Іўе. З 2011 года працуе ў дзяржаўнай установе “Тэрытарыяльны цэнтр  сацыяльнага абслугоўванне насельніцтва Іўеўскага раёна” кіраўніком гуртка аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў. На заняткі да гэтй таленавітай майстрыцы кожны дзень ходзяць маладыя інваліды, а яна ў сваю чаргу стараецца прывіць ім любоў і ўменне да дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Таццяна Гедымінаўна майстэрству вышыўкі і вязання навучылася яшчэ ў дзяцінстве ад матулі. Новыя ж тэхналогіі  асвоіла праз  інтэрнэт. Асабліва  падабаецца джутавая тэхніка, якая карыстаецца спросам і інтарэсам у яе навучэнцаў і наведвальнікў. У аснове гэтай тэхнікі ляжыць льнянная нітка з якой пры дапамозе клея і эскіза атрымоўваюца розныя непаўторныя рэчы.

Таццяна  прымае ўдзел з выставамі і майстар- класамі ў раённых, абласных, рэспубліканскіх мерапрыемствах,  навучае прыгажосці і майстэрству ўсіх жадаючых. Неадрнаразова  ўзнагароджавалася  граматамі і дыпломамі  розных ўзроўняў.

 А ў жыццці гэта дабрэйшай душы чалавек, маці, якая  разам з мужам выхоўваюць дваіх дзяцей.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.