Язык:

Геранёны ў творах паэтаў. Арт-агляд ад Алены Смалянічэнка

Культура и творчество

Лічыцца, што першыя вершы былі напісаны да нашай эры. Цікава ведаць, што калі не было яшчэ нашай цывілізацыі (4700 год назад), то, каб заняць пасаду, у Кітаі здавалі экзамены. І, каб паказаць сваю адукаванасць, трэба было напісаць вершы. Калі чалавек не ўспрымае гармонію свету і не можа яе адлюстраваць, то ён не зможа стаць і чыноўнікам.
Паэзія – гэта “кніга душы”, у якой паказаны захапленні і перажыванні аўтара, яго таямніцы і мары. Ёсць такое меркаванне, што толькі дзясятая частка насельніцтва цікавіцца паэзіяй. Было б цудоўна, каб больш людзей навучыліся слухаць музыку радка.
Давайце пройдзем вуліцамі аграгарадка і пазнаёмімся з тымі, хто пасябраваў з паэтычным словам, піша аб радасці жыцця, аб сваім мілым кутку – Геранёнах.

 Яўген Карпуць, г. Стоўбцы

Нарадзіўся ў в. Лабачы на Іўеўшчыне. Закончыў Юрацішкаўскую СШ. Паэт, кампазітар, мастак, настаўнік. Мае музычную і вышэйшую педагагічную адукацыю. У час сустрэчы ў Геранёнскай сельскай бібліятэцы чытаў свае вершы, прысвечаныя Геранёнам.
***
Тут мяне чароўна сустракае
Цішыня ў гэты век шалёны.
Тут са мной сустрэчы так чакае
Прыгажуня – вёска Геранёны.
Тут душа не можа памыліцца
У кутку цудоўным і зялёным.
Хай у снах прыгожых будзе сніцца
Прыгажуня – вёска Геранёны.
Геранёнскім жанчынам
Геранёнскія жанчыны!
Як жа вас не палюбіць!?
Ёсць тут тысячы прычынаў
Каб пра вас пагаварыць.
Вось і першая прычына:
Прыгажосць з усіх старон:
Гэта ж клады для мужчынаў
З велькай вёскі Геранён.
Больш прычын лічыць не трэба,
Хоць і лічбаў тых стае.
Хай жа вас цалуе неба,
А Бог шчасцейка дае.

Алена Карпыза
Нарадзілася ў г. Чарняхоўску Калі-нінградскай вобласці. Хутка сям’я пераехала ў Геранёны, дзе Алена закончыла сярэднюю школу. Потым была вучоба ў Чарняхоўскім педагагічным вучылішчы і праца ў дзіцячым садку. Гэты верш напісаны ў 1978 годзе, калі ў вёсцы яшчэ не было гэтых вуліц. Нездарма кажуць, што сапраўдныя паэты крыху прарокі.
***
Я родилась среди полей России,
Но в Беларусь меня закинула судьба.
Нет в целом мире ничего красивей,
Чем деревенька милая моя.
Сюда слетались люди все со света,
Деревню славя мастерством, трудом.
Она же в благодарность им за это
Дала кому квартиру, кому дом.
Как было в одной песне где-то спето:
“Пойду по разным улицам гулять…”
Здесь Молодёжная и Лидская, а где-то,
Возможно, будут “Замковая” звать.
Я школу здесь окончила, отсюда
В большую жизнь мой начинался путь.
На том пути бывало всё, метели, вьюга,
Но лишь сюда душа стремилась отдохнуть.

Алег Грышукевіч
Нарадзіўся ў в. Даўгердзішкі Іўеўскага раёна. Закончыў Чарнэльскую СШ. Любімым прадметам была літаратура. Юнак многа чытаў. Яшчэ адно захапленне – лыжы і футбол. Старшы сяржант Грышукевіч быў выдатнікам вайсковай справы, і яму прапанавалі застацца ў арміі. Але родныя мясціны пацягнулі да сябе. Алег сустрэў прыгожую дзяўчыну Святлану, яны стварылі дружную, таленавітую сям’ю. Света выдатна спявае. Здольнымі выраслі дачушкі: Ала малюе, Ліана піша вершы, Насця іграе на гітары. Першым настаўнікам, вядома, стаў бацька.
Сям’я Грышукевічаў жыве ў Геранёнах з 1986 года. Таму ў Алега і атрымліваюцца вершы, прысвечаныя гэтаму куточку зямлі.
Ён вельмі сціплы, спакойны чалаваек. Яго хоббі – рыбалка і “ціхае паляванне”. Вершы яго лёгка чытаюцца, кладуцца на музыку. І напісана іх на добрую кніжачку, якая калісьці можа пабачыць свет.

“Даўніна”
Вось загучаў акардэон,
І ў сэрцы смутку больш няма.
Сугуччам звонкіх галасоў
Канцэрт адкрые “Даўніна”.
У залу лёгка паляціць
Душы жаночай чысціня.
Як прыгажэй на свеце жыць –
Сакрэт адкрые “Даўніна”.
Падхопяць песню жаўрукі,
У неба сіняе знясуць.
На ціхім беразе ракі
Яе саловушкі спяюць.
І панясецца па зямлі
Музыкі звонкай чысціня.
Сугуччам срэбных галасоў
Для вас спявае “Даўніна”.

Родны кут
Геранёны – цудоўны і сціплы куток,
У Радзіме маёй – Беларусі.
Мілы сэрцу майму і маіх землякоў,
Прыгажэй не знайсці ў акрузе!
Летам ён акунаецца ў зелень садоў.
Кветак водар ў паветры гуляе,
Ён акружаны межай магутных лясоў,
Вецер песні свае там спявае.
Песні звонкія льюцца шырокай ракой,
Іх мелодыя ў сэрцы іграе.
Закаханыя пары стаяць пад сасной,
З неба зорка пяшчотна ім ззяе.
Хлопец шэпча ўначы: “Я кахаю цябе”.
Дзеўка кажа: “Таксама кахаю”.
Гэта значыцца, жыць беларускай зямлі,
Значыць, жыць Геранёнскаму краю.

Данута Садоўская (1964-2021), працавала ў Геранёнскім цэху ўльтракароткіх хвалевых радыёстанцый.
***
На ўзгорку ў самы раз
Ёсць пасёлачак у нас.
І прыгожы, і зялёны,
А завецца Геранёны.
Дружна тут ідзе работа,
Працаваць усім ахвота.
Хто ў полі, хто ў школе –
Усе працуюць аж да поту.
У нашу вёску і ўдалечу
Тэлебачанне йдзе з лесу.
Тут працуюць, не сядзяць
Тэлевізары глядзяць.
Прыязджайце ў Геранёны.
І знаёмы, і незнаёмы.
Будзем песні мы спяваць,
Дарагіх гасцей вітаць.

Вольга Авіжыч, 5 кл., 2003 г.
Геранёны, Геранёны
Гэта родны край мой.
Геранёны, Геранёны
Гэта школа, дом твой.
Тут жывуць мае бацькі,
Тут жывуць мае сябры.
Геранёны, Геранёны,
Няма лепшае зямлі.

Сябруйце з паэзіяй – светам ураджанняў і пачуцяў, бо яна акрыляе, вылечвае душу і аб’ядноўвае людзей.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Алена Смалянічэнка.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.