Язык:

У гэтым годзе Юрый Татарынаў надрукаваў збор запісак “Беларуская даўніна”. У чым памыліўся аўтар наконт Геранён?

Культура и творчество

У гэтым годзе ў Мінску ў выдавецтве “Колорград” Юрый Татарынаў выдаў збор запісак “Беларуска я даўніна” (рускамоўнае выданне “Белорусская старина”). Тыраж невялікі – 50 экзэмпляраў. Гэта кніга з’явілася ў нашай бібліятэцы. На старонках 102 – 103 ён піша пра Геранёны.

Звесткі пра маю родную мясціну мяне вельмі здзівілі. У кожным радку недакладнасці. Напрыклад, аўтар піша, што замак у Геранёнах пабудаваў Марцін Гаштольд. Варта было пачытаць гістарычныя кнігі, у якіх сцвярджаецца, што на мяжы 15-16 ст. (1525 г.) Альбрэхт Гаштольд (каля 1475 – 1539) – сын Марціна – пабудаваў Геранёнскі замак на штучнай выспе.

Далей аўтар сцвярджае, што Барбара Радзівіл была выдана замуж за сына Марціна. Трэба было напісаць, што Барбара Радзівіл была выдана замуж за сына Альбрэхта Гаштольда Станіслава. 20 кастрычніка 1536 года ў Радуні Альбрэхт Гаштольд і Юрый Радзівіл, гетман літоўскі, падпісалі перад каралём акт шлюбу Станіслава Гаштольда і 16-гадовай Барбары. Была замужам 6 гадоў (да смерці Станіслава) і столькі пражывала ў Геранёнскім замку (а не 4 гады, як піша Ю. Татарынаў). Далей, Марцін Гаштольд – кіеўскі ваявода, а Альбрэхт Гаштольд – ваявода віленскі і канцлер ВКЛ.

Аўтар сцвярджае, што Марцін Гаштольд дапамагаў піярам і ў Геранёнах заснаваў манастыр. Ніякага манастыра ў Геранёнах не было. Толькі ў 1730-1738 г.г. у Геранёнах дзейнічала школа віленскіх піяраў.

Піяры (лац.: patres scholarum piarum — айцы пабожных школ) — каталіцкі манашаскі ордэн. Мэтай піяраў было выхаванне і навучанне дзяцей і моладзі праз стварэнне шырокай сеткі сваіх калегіўмаў, а не палітычная ці місіянерская дзейнасць.

Аўтар піша пра дзейнасць старшыні калгаса (а не саўгаса, як у кнізе) імя XXII партз’езда Героя Сацыялістычнай Працы Баума Уладзіміра Аляксандравіча (1922-2018), але не называе яго імя.

Пры свінагадоўчым комплексе быў пабудаваны каўбасны цэх, а не каўбасная фабрыка. Не было і мылаварнага завода, не было парфумернай фабрыкі, а толькі невялікі, на 20 рабочых месцоў, цэх па выпуску памады. І наш Дом культуры не са шкла і бетону, а з чырвонай цэглы.

А Геранёнскі замак адносіцца да трэцяй катэгорыі – гэта фактычна помнік археалогіі. Ёсць толькі сама тэрыторыя замчышча і элемент сцяны, якая была закансервавана ў 2014 годзе. Аб’ём фінансавання быў 10 млн. рублей на той час.

Далей аўтар піша, што замчышча зарасло арэшнікам. Калі пісаць пра раслінны свет замчышча, то гэта і арэшнік, вярба, бярозы, ліпы, каліна, чаромха, брызгліна, воўчае лыка. Ёсць і рэдкія расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі: першацвет веснавы, званочак персікалісты, фіялка.

У гэтай кнізе - запіскі пра 56 населеных пунктаў, якія маюць свае славутасці. Спадзяюся, што там не будзе такіх недакладнасцей, як у замалёўцы пра Геранёны.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Алена Смалянічэнка.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.