Язык:

Творчыя справаздачы. Няхай песня чароўная льецца

Культура и творчество

На працягу студзеня-лютага ва ўстановах клубнага тыпу раёна праходзяць справаздачныя канцэрты калектываў аматарскай творчасці. 4 лютага справаздачны канцэрт творчых калектываў "Няхай песня чароўная льецца" адбыўся ў аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны 1.

Жыхароў аграгарадка радавалі сваім мастацтвам: народны ансамбль народнай песні "Спадчына", гурток сольнага спявання, драматычны калектыў, дзіцячы вакальны ансамбль "Крынічка", дзіцячы фальклорны ансамбль "Жавароначкі".
Гледачы атрымалі задавальненне ад звонкіх, вясёлых і жыццярадасных, а таксама прыгожых лірычных песень, ад душэўных вершаў.
На мерапрыемстве адбылося віншаванне сямейнай пары Каспяровіч з нагоды 24-й гадавіны вяселля. За гады сумеснага жыцця Пётр і Вольга Каспярові-чы нарадзілі дваіх дзяцей, стварылі моцную, дружную сям'ю, заснаваную на ўзаемнай любові і павазе. Сям'я Каспяровіч з'яўляецца прыкладам добрых сямейных узаемаадносін, правільнага выхавання і рознабаковага развіцця дзяцей.
Усе прысутныя засталіся задаволены цёплай душэўнай атмасферай, якая панавала на канцэрце, і добрым выканальніцкім майстэрствам удзельнікаў творчых калектываў.

І. КАПУСТА,
вядучы метадыст аддзела народнай творчасці Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.