ivyenews.by

У гасцях у майстра

Культура и творчество

У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу ўжо не першы год дзейнічае аматарскі клуб “Скарбніца”, які наведваюць людзі масцеравыя, таленавітыя, якім ёсць што паказаць і чаму навучыць моладзь і дзяцей, якія тут таксама спасцігаюць сакрэты рамёстваў і промыслаў Беларусі.

Нядаўна ўдзельнікі клуба майстроў “Скарбніца” і дзіцячага клуба “Крынічка” разам з загадчыцай аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Ірынай Смірновай наведалі дома майстрыцу Марыю Вікенцьеўну Кяўлен, якая з’яўляецца нязменнай удзельніцай клуба, праводзіць майстар-классы для дзяцей і моладзі, ахвотна адклікаецца на творчыя прапановы клуба. Прымае ўдзел у раённых выставах народнай творчасці. У 2017 годзе стала ўдзельніцай ІХ Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу народных рамёстваў “Вясновы букет” (г.Мінск), дзе была ўзнагароджана ў намінацыі “Ткацтва і прадзіва” дыпломам ІІІ ступені. Актыўны ўдзел прыняла Марыя Вікенцьеўна ў раённым свяце вышыванкі ў жніўні 2016 года. Наогул, без яе, як сказала Ірына Регінальдаўна Смірнова, не абыходзіцца ніводнае свята, дзе прысутнічаюць творчыя людзі.
Патрэбна сказаць, што аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ашчадна, з сардэчнай цеплынёй адносіцца да такіх людзей, імкнецца расказваць пра іх, захаваць іх вопыт, перадаць іх уменні, каб не згубіць народнага майстэрства, таго, чаго нельга губляць.
Марыя Вікенцьеўна з задавальненнем паказала сваім творчым гасцям мноства вырабаў, зробленых яе працавітымі рукамі, а таксама падзялілася сакрэтамі ткацтва паясоў.
У хаце аформлена выстава вырабаў народнай творчасці майстрыцы Марыі Вікенцьеўны.
Удзельнікі дзіцячага гуртка “ Крынічка” бы зачараваныя сачылі за ўмелымі і спрытнымі рукамі немаладой жанчыны, якая рабіла тканыя паясы рукамі.
На развітанне ёй падарылі памятны сувенір, зроблены сваімі рукамі, падзякавалі за сустрэчу.

В. ВІКТАРАВА.
На здымку: М. Кяўлен падчас творчай сустрэчы.

Читайте ещё:



Оставить комментарий