Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Іўеўскай раённай бібліятэкі принялі ўдзел у культурнай акцыі «Маёй сілы крыніца – родны край Беларусь».
Гэтай падзеі была прысвечана і арганізавана кніжная выстава пад назвай «Беларусь у маім сэрцы», якая на працягу дня працавала на пляцоўцы ля Іўеўскага музея нацыянальных культур.
На выставе была прадастаўлена літаратура аб развіцці Беларусі на сучасным этапе: пра суверэнітэт нашай краіны, міжнародную палітыку, пра экономіку, социальную палітыку і навуку. На выстаўцы таксама можна было пазнаёміцца з літаратурай пра гістарычнае мінулае, з сучаснымі палітычнымі, сацыяльна-эканамічнымі і культурными аспектамі жыцця Гродзенскай вобласці і Іўеўскага раёна.
В. ВІКТАРАВА.