ivyenews.by

Выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" выпусціла кнігу гісторыка і прафесійнага экскурсавода Івана Сацукевіча "Минск: из руин к процветанию"

Культура и творчество

Кніга расказвае аб напрамках развіцця горадабудаўніцтва ў суверэннай Беларусі. Дзякуючы эксклюзіўным пасляваенным фота- і відэаматэрыялам Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў паказана абнаўленне Мінска пасля вайны. Акрамя таго, з дапамогай QR-кодаў, якія знаходзяцца ў кнізе, і смартфона чытачы змогуць убачыць відэаздымку пасляваеннай сталіцы.

"Выданне паказвае, які ўрон быў нанесены Мінску за гады нацысцкай акупацыі, як уся Беларусь аднаўляла яго ў пасляваенныя гады. Яно з'яўляецца своеасаблівым даведнікам па горадзе ў часе і прасторы. Кожнае фота падмацавана цікавымі каментарыямі аўтара. Кніга ілюструе 75 гадоў развіцця нашай сталіцы ва ўмовах міру і стварэння", - расказалі ў выдавецтве.

Кніга прыцягне ўвагу людзей, якія цікавяцца гісторыяй Мінска, Беларусі, знойдзе водгук у сэрцах людзей, якія сваімі вачамі назіралі за аднаўленнем сталіцы. Выданне будзе карысна таксама студэнтам гістарычных, архітэктурных, будаўнічых спецыяльнасцей, дзецям сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту

БелТА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий